Темы

Нацэлены на паспяховую працу – МТФ “Іванаўка” ААТ “Міхалёўская Ніва”

Нацэлены на паспяховую працу – МТФ “Іванаўка” ААТ “Міхалёўская Ніва”

У малочнай галіне ААТ “Міхалёўская Ніва” адзначаны прыкметныя зрухі. Са студзеня па кастрычнік, у параўнанні з адпаведным перыядам папярэдняга года, у гаспадарцы амаль удвая (тэмп росту 180%) павялічылі ўдой малака на карову. Апошняе, як лічаць у гаспадарцы, стала магчымым дзякуючы комплексу мер, у тым ліку паляпшэнню кармавой базы, рабоце па аднаўленні статку, “павароту” да тэхрэгламентаў у жывёлагадоўлі.

І хоць да перадавых раённых гаспадарак (філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік Агра­Сэрвіс”) міхалёўцам яшчэ далёка, крок у гэтым накірунку зроблены, а значыць, ёсць падстава спадзявацца, што будзе і другі, і трэці…

Ірына Леанідаўна Верас

Сярод калектываў малочнай вытворчасці ў “Міхалёўскай Ніве” вылучаюць калектыў МТФ аг. Іванаўка. Па стане на 24 лістапада валавая вытворчасць малака за дзень склала 4 070 кг (+1 110 кг), тэмп росту — болей за 130%. Сярэднесутачны ўдой на карову — 11,8 кг, што на 3,9 кг болей, чым на адпаведнае чысло мінулага года. Таварнасць — 93%.
У наступным месяцы будзе два гады як ферму ўзначальвае Ірына Верас. Адказная і прынцыповая, з арганізатарскім стрыжнем і высокай выканаўчай дысцыплінай, загадчыца гэтак жа добра, як сваю, разумее даярскую справу: да таго як узначаліць калектыў, на працягу 10 год сама працавала тут аператарам машыннага даення. Таму яе падказка і парада аўтарытэтная для падначаленых не толькі як “начальніцкая”, але найперш як прафесіянала-настаўніка.

— Калектыў у нас малады, зладжаны. Мы не п’ем гарэлкі, а працаваць любім, — з жартам і ўсур’ёз кажа Ірына Леанідаўна, спешна пакідаючы нас для “зняцця” ўзнікшага пытання.

Дробныя і не надта, праблемныя моманты, як на любым вытворчым аб’екце, здараюцца, і тут галоўнае — не зацягнуць з вырашэннем. Тэрмінова рэагуюць у гаспадарцы і на тыя, што патрабуюць кампетэнцыі кіраўніцтва. Неабыякавая, актыўная і патрабавальная Алена Васіль­еўна Пацыенка, па словах загадчыцы фермы, своечасова рэагуе на кожны зварот, не дае перарасці пытанню ў праблему.

Над атрыманнем малака на МТФ аг. Іванаўка рупяцца 12 чалавек, работнікі і спецыялісты. У аснове сёлетняга павелічэння надояў, як кажа загадчыца, многія фактары, але найперш — работа па аднаўленні статку.

Замянілі частку непрадуктыўных кароў на маладняк, нецеляў, якіх тут жа на ферме і выгадавалі, — заўважае Ірына Верас.

— Рассартавалі жывёлу, арганізавалі кармленне па фазах лактацыі. Кормам рагулі забяспечаны, без перабояў даем канцэнтраты. Малако на продаж пастаўляем выключна гатункам экстра, і гэта ўжо найперш заслуга дзяўчат-даярак, якія ажыццяўляюць даенне ў адпаведнасці з тэхналогіяй. І што асабліва важна — працуем у цесным узаемадзеянні са спецыялістамі: вопытнымі тэхнікам-асемянатарам Таццянай Мікалаеўнай Кажадуб, галоўным ветурачом Ула­дзімірам Анатольевічам Ярмольчыкам, галоўным заатэхнікам Нінай Сяргееўнай Крычко.

“Станоўчы вынік на рабоце, вядома ж, дае задавальненне, — кажа Ірына Леанідаўна. — Адчуванне таго, што рухаешся ў правільным накірунку, што старанне дае вынік — заўжды прыемна. А калі радуюць і дзеці (старэйшыя дачушкі навучаюцца на медыка і педагога, малодшая — школьніца-выпускніца), то хочацца працаваць яшчэ лепей, тым болей што патэнцыял для росту ў калектыва ёсць.


Святлана Фёдараўна Шмыгун

Для Святланы Фёдараўны Шмыгун, якая ў цяперашнім калектыве іванаўскіх даярак, можна сказаць, навічок (працуе з красавіка гэтага года), абавязкі па даенні і доглядзе жывёлы ўсё ж добра вядомыя. На гэтай ферме яна працавала і раней, але па стане здароўя была пераведзена ў паляводчую брыгаду. А ўвесну гэтага года жанчыну паклікалі ў аператары машыннага даення, каб даць магчымасць іншым схадзіць у адпачынак. На запрашэнне адгукнулася. Работа, калектыў і добры заробак прыйшліся па душы. Таму, калі прапанавалі папоўніць штат, не адмовіла.

— Заробак на ферме залежыць ад таго, як спрацуем усе разам (да даення належаць звыш 300 рагуль), таму я, як і кожная даярка, імкнуся рабіць усё ў адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі. Каб і грошай зарабіць болей, і не падвесці калектыў, загадчыцу, чый дзень у турботах, у вырашэнні шматлікіх арганізацыйных пытанняў, — дзеліцца Святлана Фёдараўна.


Шэсць гадоў за аператара машыннага даення на МТФ аг. Іванаўка Раіса Аляксандраўна Лук’яненка. Усяго ж стажу ў гэтай прафесіі ў жанчыны тры дзясяткі год — да гэтага працавала даяркай у філіяле “Варатынь”. Сямейныя абставіны (пераехала да дачкі) склаліся так, што яна памяняла месца жыхарства, а адпаведна і працы. Ад чаго калектыў іванаўскай фермы, як тут адзначаюць, толькі выйграў, бо Раіса Аляксандраўна — не толькі выдатны работнік, але і шчыры, адкрыты чалавек, заўжды гатовы падтрымаць і дапамагчы.

Раіса Аляксандраўна Лук’яненка

За гады даярства гераіня артыкулу спазнала работу аператара машыннага даення на ферме з прывязным і бяспрывязным утрыманнем кароў. Параўноўваючы ўнёсак даяркі ў кожным выпадку, заўважае, што праца на малочным аб’екце з даільнай залай фізічна лягчэйшая. Праўда, і пазбаўлена “цеплыні ўзаемаадносін” з жывёлай, якія былі, калі кожная рагуля стаяла ў сваім стойле, мела мянушку і адгуквалася на яе. Цяпер праца даяркі — больш калектыўная. А з улікам таго, што людзі на ферме дружныя, настрой на работу ў Раісы Аляксандраўны заўжды, як кажа, выдатны. Не крыўдуе жанчына і на заробак, тым болей што грошы ёсць куды дзяваць.

— Чацвёра дзяцей, наймалодшы толькі набывае прафесію, багата на ўнукаў — на адны падарункі колькі трэба, не кажучы ўжо пра іншае. Але ж дзеці, унукі — гэта маё шчасце, таму з задавальненнем на іх трачуся, — з усмешкай і пяшчотай заўважае даярка.

Алена КАРПЕНКА. Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024