Темы

Інтэрв’ю з Аляксеем Жураўлёвым, першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Інтэрв’ю з Аляксеем Жураўлёвым, першым намеснікам старшыні райвыканкама, начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, з нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці

Стала ўжо традыцыяй напярэдадні прафесійнага свята работнікаў найбольш масавай галіны раёна (у аграпрамысловым комплексе задзейнічана больш за паўтары тысячы чалавек) падводзіць вынікі спраў у сельскай гаспадарцы. І хоць пра канчатковыя можна будзе гаварыць нават не ў студзені, а пасля поўнай рэалізацыі раслінаводчай прадукцыі, завяршэнне земляробчага сезону і бессупынны працэс у жывёлагадоўлі ўжо цяпер дазваляюць зрабіць пэўныя высновы гэтага. Наш суразмоўца — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксей ЖУРАЎЛЁЎ.

— Аляксей Анатольевіч, наколькі ўра­джайным выдаўся сёлетні год для раёна?

— Ураджай атрымалі нядрэнны. Сабралі 44 818 т зерня збожжавых і зернебабовых раслін або 159,9% да ўзроўню папярэдняга года. Аб’ёмы намалоту выраслі найперш за кошт павелічэння ўраджайнасці, якая ў сярэднім па раёне склала 30,7 ц/га супраць мінулагодніх 22,5 ц/га, а ў СВК “Гігант” — болей за 56 ц/га, у філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — без малога 39 ц/га, у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” — 32,8 ц/га. Сабралі 276 тон (у мінулым годзе не вырошчвалі) зерня грэчкі. Намалацілі звыш 4 тысяч т масланасення рапсу, павялічыўшы мінулагодні аб’ём больш чым на трэць. Прычым, калі ў сярэднім па раёне ўраджайнасць склала 20,4 ц/га (у 2019-м — 14,6 ц/га), то ў СВК “Гігант” — 50 ц/га, у ААТ “Неўскі-Агра” — 33 ц/га. Накапалі болей за 14 тысяч т бульбы (тэмп росту па вале склаў 130,8%). Нарыхтавалі амаль 49 тысяч т у разліку на кармавую адзінку травянога корму або 105,2% да ўзроўню папярэдняга года, 26,6 ц к. адз. (+1,7) на адну ўмоўную галаву жывёлы. З улікам перахо­дзячага корму гэтых запасаў будзе дастаткова для поўнага забеспячэння пагалоўя. Таксама атрымалі добры ўраджай кукурузнага зерня, уборка якога працягваецца. Ужо цяпер намалочана 10 364 т пры сярэдняй ура­джайнасці 66 ц/га, пры гэтым у ААТ “Неўскі-Агра” — 93 ц/га, філіяле “Варатынь” — 89 ц/га, філіяле “Харчавік-Агра” — 86 ц/га. Так што няблага папрацаваўшы, прышлі да нядрэн­ных вынікаў.

— Расліны ў гаспадарках вырошчвалі ў асноўным адны і тыя ж, а ўра­джайнасць розная. Чаму?

— Ёсць шэраг фактараў. Гэта і натуральная ўрадлівасць глебы — што ў адных вырасце без угнаення, іншым патрабуецца шмат укласці. І фінансавыя магчымасці гас­падарак: якаснае насенне, мінеральныя ўгнаенні, абнаўленне машынна-трактарнага парку каштуюць немалых грошай. І, што асабліва важна, — падыход да арганізацыі вытворчага працэсу: правядзенне работ у агратэхнічныя тэрміны, адпавядаючы догляд за пасевамі. А гэта ўжо цалкам залежыць ад кадраў, іх дасведчанасці, зацікаўленасці ў выніках працы.

— Ці парадавала жывёлагадоўля? Ці ёсць тут станоўчыя зрухі?

— Зрухі ёсць, асабліва ў малочнай галіне. Па выніках 10 месяцаў тэмп росту валавой вытворчасці малака склаў 116%, тэмп росту рэалізацыі прадукцыі — 119%. Сярэдні ўдой на карову ў параўнанні са студзенем-­кастрычнікам мінулага года вырас на 445 кг і склаў 3 338 кг. Паказчык не той, які б хацелася мець і на які здольна галіна, але зроб­леныя крокі даюць падставу спадзявацца на нарошчванне аб’ёмаў у далейшым. Як прыклад — філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, дзе на карову з пачатку года прыбавілі 1 427 кг, дасягнуўшы найвышэйшага ў раёне паказчыку ўдою — 5 766 кг. Другі па велічыні — у філіяла “Харчавік Агра”, дзе даўно працу­юць “на выдатна”, — 5 441 кг. У ААТ “Міхалёўская Ніва” за 10 месяцаў павялічылі ўдой на карову амаль удвая (+1 633 кг, 180%), і патэнцыял яшчэ вялікі. Падцягнулася ААТ “Стасеўка” (+908 кг на карову), і рухацца ёсць куды. Вырошчванне жывёлы і птушкі за 10 месяцаў склала 3 380 т або 102,2% да папярэдняга года. Вытворчасць яек у ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка” — 63,7 млн. штук ці 112%.

— За кошт чаго, лічыце, адбыліся станоўчыя зрухі? Адпаведна, у чым бачыце патэнцыял развіцця жывёлагадоўлі?

— Паўплывала многае. Найперш работа са збалансаванасцю рацыёнаў кармлення (прыклад філіяла “Варатынь”), бо карову важна не толькі накарміць, але накарміць правільна. На гэтую пару жывёле прапаноўваем паўнавартасныя зімнія рацыёны: кормасумясь з сенажу, сіласу, здробненых сена і саломы, муку свайго памолу ці канцэнтраты. Гаспадаркі, дзе займаюцца вырошчваннем цукровых буракоў, даюць жом. У якасці дадатковых крыніц бялку прапаноўваецца рапсавы шрот, сланечнікавы жмых, выкарыстоўваецца сухая піўная драбіна і сухая барда. Для папаўнення цук­ру ў рацыёне — патака. Але ж кармленне — гэта толькі адно са складаючых. Важнае значэнне маюць якасная работа па аднаўленні статку, выкананне тэхрэгламентаў на працягу ўсяго вытворчага ланцугу, адпавядаючыя на ўсіх узроўнях кадры. Усё гэта ва ўзаемадзеянні прыводзіць да станоўчага выніку, дазваляе павялічыць заработную плату работнікаў, стымулюе жаданне лю­дзей працаваць лепей. Гэта і ёсць той патэнцыял, які трэба імкнуцца выкарыстоўваць па-максімуме. У той жа “Міхалёўскай Ніве”, дзякуючы ў тым ліку рабоце з кад­рамі, з павелічэннем надояў прыкметна вырас заробак. У некаторых аператараў машыннага даення даходзіць да 1 300 руб­лёў у месяц — згадзіцеся, добрыя грошы не толькі для вёскі.

— Усё ў выніку сыходзіцца на кадрах. Як вырашана гэтае пытанне ў АПК? Ці ўлілася сёлета ў галіну новая моладзь? Ці засталіся пасля абавязковай адпрацоўкі ўчарашнія маладыя спецыя­лісты?

— Кадрамі спецыялістаў гаспадаркі ў асноўным ўкамплектаваны, хоць ёсць і вакансіі. Найбольш праблемнае ў гэтым плане ААТ “Саўгас Кісялевічы”. Блізкасць да горада дазваляе спецыялістам, якія прыходзяць, шукаць лягчэйшага заробку ў Бабруйску, тое ж датычыцца і жывёлаводаў. Маюцца незакрытыя вакансіі заатэхнікаў, ветурачоў у іншых гаспадарках. Але ж задача сёння — не проста закрыць свабоднае месца, знайсці чалавека на пасаду, а займець адказнага, сумленнага спецыяліста і работніка, зацікаўленага працаваць у камандзе на станоўчы вынік. Што да маладых спецыялістаў, то яны прыходзяць, але далёка не ўсе працягваюць працу. Тым не менш тых, хто застаецца і паказвае добры вынік работы, у гаспадарках знаходзяць як за­ахвоціць, каб і ім, і сельгаспрадпрыемству была карысць.

— Аляксей Анатольевіч, як ахарактарызуеце сённяшні дзень аграрыяў?

— Работы на палях і фермах ідуць сваёй чаргой. Раслінаводы завяршаюць земляробчы сезон: актыўна ўбіраюць кукурузу на зерне, сушаць яе, плюшчаць, закладваюць на захаванне. Адначасова звозім з палёў салому, актыўна займаемся падняццем зябліва — закладваем ураджай будучага года. У жывёлаводаў жа клопат на працягу года нязменны — болей на­даіць малака і болей атрымаць мяса, гэтым і займаюцца.

— Напярэдадні прафесійнага свята што пажадаеце людзям, якія звязалі свой лёс з такой нялёгкай і такой патрэбнай, архіважнай у межах краіны справай — ствараць харчовую бяспеку?

— Работнікам сельскай гаспадаркі, работнікам перапрацоўчай галіны, з якой цесна ўзаемадзейнічаем, ветэранам працы аграпрамысловага комплексу жадаю галоўнага — здароўя і міру. Разам з тым дабрабыту, сямейнай утульнасці і цяпла, вядома ж, новых працоўных поспехаў і дасягненняў на карысць грамадства і краіны.

— Дзякуй за размову.

Размову вяла Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024