Темы

З дзецьмі трэба размаўляць

З дзецьмі трэба размаўляць

Напярэдадні Дня маці сакрэтамі выхавання дзяцей з “раёнкай” падзялілася Ірына Гутырчык — галоўны ветэрынарны ўрач, начальнік Бабруйскай раённай ветстанцыі, маці пяцёра дзяцей, якой указам Прэзідэнта ўручаны ордэн Маці.

У тым, што з дзецьмі трэба размаў­ляць, браць у разлік іх меркаванне, Ірына Віктараўна Гутырчык — галоўны ветэрынарны ўрач, начальнік Баб­руйскай раённай ветстанцыі і маці пяцёра дзяцей, упэўнілася яшчэ тады, калі сама была падлеткам. У бацькоўскай сям’і, як і ў многіх іншых у той час, даверліва-сяброўскі тон у размове з дзецьмі не быў прыняты. Таму, калі з’явіліся ўласныя дзеці, стратэгію выхавання Ірына, як сама кажа, памяняла. Нягледзячы на бясконцыя хатнія справы і прафесійную заня­тасць, абавязкова знаходзіць час прылашчыць кожнага, пацікавіцца справамі, выслухаць, параіць і параіцца…

— Дзеці дзеляцца сваімі клопатамі, турботамі, і мне гэта прыемна. Нешта падкажу ім, нешта параю, над нечым разам пасмяемся, сумесна абмяркуем, як зрабіць лепей. Магу і пажурыць — без гэтага, як і ў любой сям’і, не абыходзіцца. Але ж абавязкова канкрэтызую, што выклікала незадаволенасць, чаму той ці іншы ўчынак не можа быць ухвалены, — кажа Ірына Віктараўна.

І для гэтага, па яе словах, зусім не трэба ставіць дзіця перад сабой, чытаць яму натацыі — апошняе, хутчэй, адштурхне маленькага чалавечка, прымусіць зачыніцца ў сабе. Але ж і пакідаць без увагі праступак нельга. Асабіста яна імкнецца зрабіць заўвагу праз добры прыклад і ўласныя паводзіны: дзеці ў многім калькуюць бацькоў.

Старэйшай Аліне 19 год, яна — студэнтка Гомельскага медуніверсітэта. У Гомелі, на другім курсе каледжа чыгуначнікаў, навучаецца 16-гадовы Арсеній. Двайняты Анжаліка і Андрэй, якім па 14 — 8-класнікі бабруйскай школы №11. У 4-м класе той жа ўстановы вучыцца наймалодшая Аліса.

Як і кожная любячая матуля, Ірына Гутырчык гатова падоўгу расказваць пра дзяцей, іх характары, захапленні і дасягненні. Да прыкладу, двайняты ў вольны ад вучобы час займаюцца грэб­ляй на каноэ. Андрэй у свае 14 год — кандыдат у майстры спорту, са спартыўнай галіной збіраецца звязаць жыццё ў далейшым. Анжаліка, нягле­дзячы на аматарскі падыход да спорту, — заваявала 2-е месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах. А вось дзесяцігадовая Аліса — натура творчая. Вельмі любіць маляваць. Таксама асвоіла швейную машыну і з задавальненнем бавіць час за шыццём адзежы для гадаванцаў-коцікаў… А яшчэ дзеці Гутыр­чыкаў, як і самі бацькі, — прывучаны да працы і парадку.

— Сярод іх строгае раздзяленне абавязкаў, — кажа Ірына. — Сама я на рабоце магу затрымацца, здараецца, працую і ў выхадны дзень. Таму дзеці ведаюць, што ўборка, мыццё посуду, а бывае і гатоўка (што-небудзь не складанае) — на іх. Да таго ж, жывучы ў сваім доме, маючы хоць невялікі, у 9 сотак зямельны ўчастак, трымаем гаспадарку — разводзім паўлінаў, фазанаў (Ірыніна мара), іншую птушку — здараецца, і іх трэба пакарміць.

А тры месяцы таму сям’я ажыццявіла яшчэ адну мару — набыла дачу, каб вальней адчувалася і птушкам, і сабе. У планах дзейснай па натуры гаспадыні сямейства — разбіць там сад, развесці рэдкія дрэвы і кустарнікі, чаго не дазваляла абмежаванасць гарадскога ўчастка.

— Затое я ўпэўнена, што мае дзеці шмат умеюць, — кажа жанчына. — І самастойнае жыццё, якое чакае наперадзе, не стане для іх выпрабаваннем.

У размове са шматдзетнай маці закранулі і матэрыяльны бок жыцця сям’і.

— Старэйшыя дзеці, хоць і вучацца на бюджэтнай аснове, абыходзяцца ў капейку дый малодшыя падрастаюць — грошай, вядома ж, трэба шмат. Але ж матэрыяльны бок — не тое, чаго трэба баяцца, заводзячы дзяцей, — упэўнена мая субяседніца. — Галоўнае, не баяцца працы. Сама я ніколі яе не цуралася, і муж не лянуецца — хутка чатыры гады як працуе дальнабойшчыкам. Зноў жа — дзяржаўная падтрымка для шматдзетных сямей немалая. Дзякуючы ёй, у нас вырашана жыллёвае пытанне. Да трохгадовага ўзросту на малодшую атрымлівалі бясплатнае харчаванне…

Але ж галоўнае, па словах субяседніцы, разлічваць на сябе. І памятаць, што дзеці — гэта найбольшы цуд на зямлі. Шкадаваць затрачаных на іх сіл і грошай — апошняя справа. Шчасце, якім адорваюць дзеці жанчыну-маці, — непараўнальнае па сіле ўздзеяння ні з чым іншым. І чым болей дзяцей, тым болей шчасця.

А днямі працавітую і дружную сям’ю напаткала вялікая радасць —
Прэзідэнтскім указам іх пяшчотнай і клапатлівай матулі, Ірыне Віктараўне Гутырчык, як і 239-ці іншым годным беларускам, за нараджэнне і выхаванне пяці і болей дзяцей будзе ўручаны ордэн Маці.

Алена КАРПЕНКА. Фота Генадзя БАГДОНАСА.
На фота: Ірына Гутырчык з дзецьмі Анжалікай, Андрэем і Алісай.

Последние новости

Общество

1 апреля истекают сроки представления деклараций и сведений о доходах физических лиц за 2023 год

29 марта 2024
Актуально

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024