Ёсць першая тысяча!
Напрыканцы мінулага тыдня ў раёне прыступілі да ўборкі кукурузы на зерне. На гэты час у дадзеную работу ўключыліся практычна ўсе сельгасарганізацыі, і першая тысяча тон (1016 т) ужо сабрана.
— Зерне ў гаспадарках здрабняюць і, прымяняючы тэхналогіі, закладваюць на захаванне, каб у наступным выкарыстоўваць на корм жывёле. Таксама будуць сушыць і пастаўляць на Бабруйскі КХП, — адзначыў начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі.
Пад кукурузу на зерне ў раёне занята болей за 3 тысячы гектараў, убрана 167 га.
Сярод іншых асноўных работ на палях — капанне бульбы (у стадыі завяршэння), цукровых буракоў (у ААТ “Міхалёўская Ніва” заканчваюць, у ААТ “Неўскі-Агра” — у разгары).
Алена КАРПЕНКА.