Вызначыліся пераможцы па фінансавай граматнасці

Пераможцам другога раённага этапу рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці сярод школьнікаў прызнаны выпускнік Гарбацэвіцкай СШ Мікіта Гацук. 2-га і 3-га месцаў адпаведна ўдастоены вучні Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ” — 11-класнік Марк Мароз і вучань 10 класа Антон Чэшко.
Да таго ж, за выніковы ўдзел граматамі ўзнагароджаны Лізавета Андрэева з Глушанскага ВПК “Дз/сад-СШ”, Канстанцін Шынкарэнка з Бортнікаўскага ВПК, Мікіта Кузьмянок з Варатынскай СШ, Віктар Лук’янаў з Гарбацэвіцкай і Дзіяна Казлова з Каменскай СШ.

У другім этапе алімпіяды, якая прайшла на базе Ленінскага ВПК “Дз/сад-СШ”, паўдзельнічала 17 школьнікаў. Старшакласнікі дэманстравалі дасведчанасць у розных абласцях банкаўскай справы і фінансаў (наяўныя грошы, дэпазіты, запазычанні, лічбавы банкінг, дзейнасць Нацыянальнага банка, манетарная дзейнасць, фінансавая матэматыка і інш.).
Пераможцы другога этапу прадставяць раён на трэцім абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды, які мае адбыцца 20 лістапада ў Магілёве.
Алімпіяда накіравана на папулярызацыю ведаў у галіне фінансаў, фарміраванне ў вучняў практычных навыкаў выкарыстання фінансавых інструментаў, развіццё фінансавай культуры і ўмацаванне фінансавай дысцыпліны навучэнцаў.
Алена КАРПЕНКА.
