Темы

Уборачныя работы працягваюцца

Уборачныя работы працягваюцца

Сёння-заўтра раён прыступіць да пробнай уборкі кукурузы на зерне — на гэтыя мэты заняты 3 370 гектараў плошчаў. Пакуль жа вядуцца традыцыйныя для пары капанне бульбы і цукровых буракоў, нарыхтоўка кукурузнага сіласу, у стадыі завяршэння — сяўба азімай збажыны.

Як сведчаць дадзеныя райсельгасхарчу, па стане на раніцу ўчарашняга дня бульба выкапана на плошчы 428 гектараў (пасаджана 548 га). У СВК “Гігант” (асноўны вытворца бульбы ў раёне) з 400 гектараў выкапаны 350 га пры сярэдняй ураджайнасці клубняў 295
ц/га. Паказчык ураджайнасці ў цэлым па раёне — 280 ц/га.

Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 350 гектараў, што крыху болей за палову ад неабходнага (630 га). Сярэдняя ўраджайнасць працягвае ўтрымлівацца на планцы 330 ц/га з перавагай у бок ААТ “Неўскі-Агра” — 350 ц/га (ААТ “Міхалёўская Ніва” — 310 ц/га).

Працягваецца ўборка кукурузы на сілас — усяго ў раёне ўбрана
4 800 гектараў, або 90% плошчаў. У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” і філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” дадзены від работ завяршылі. У цэлым нарыхтавана 70 000 тон сіласу, што з улікам працягу кампаніі і леташніх запасаў дазволіць дасягнуць неабходных аб’ёмаў гэтага травянога корму.

Працягваецца таксама сяўба азімай збажыны — пасеяна, у цэлым па раёне, 80% ад задання. У радзе гаспадарак: філіяле “Харчавік-­Агра”, ААТ “Саўгас Кісялевічы”, СВК “Гігант” сяўба завершана. У філіяле “Варатынь” набліжаюцца да завяршэння — пасеяна 90% ад задання. Горш астатніх справы абстаяць у ААТ “Аграмашсэрвіс” — пасеяна меней за палову плошчаў. Аднак праблема з энерганасычанымі трактарамі (меліся паломкі) вырашана, і сітуацыя павінна выправіцца.

Варта адзначыць і тое, што дзяржзаказ на зерне раёнам цалкам выкананы. Апошнім паставілі 140 тон грэчкі — культуру вырошчвалі ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, “Аграмашсэрвіс” і “Неўскі-Агра”.

Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.

Последние новости

Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Бобруйского района! Дорогие земляки!

17 июля 2026
Читать новость
Культура

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем