Темы

«Тата варты таго, каб пра яго памяталі»

«Тата варты таго, каб пра яго памяталі»

З кожным годам сведкаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны становіцца менш. Але ў многіх сем’ях да гэтага часу пераказваюць гісторыі сваіх герояў, захоўваюць памяць аб памерлых блізкіх. Гэты матэрыял быў надрукаваны ў Сенненскай раённай газеце, але рэдкалегія «Трыбуны працы» вырашыла размясціць яго на старонках нашага выдання, бо жыццё дачкі героя аповеда Антаніны Заяц цесна звязана з Бабруйскім раёнам.

«Мой тата таксама герой», — менавіта такімі словамі пасля прывітання пачала тэлефонную размову з карэспандэнтам «Голас Сенненшчыны» Антаніна Заяц. Жанчына папрасіла, каб на старонках раённага выдання мы расказалі пра яе бацьку — Івана Казлоўскага, які ў гады Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у бітве за Сталінград.

Антаніна Іванаўна звярнулася да нас невыпадкова: яна наша зямлячка. На Сенненшчыне, а дакладней, у вёсцы Маргойцы, што ў Беліцкім сельсавеце, прайшлі яе дзяцінства і юнацкія гады. Тата яе родам з Лапатнікаў, якія таксама адносяцца да гэтай жа адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі.

У верасні далёкага 1939 года дваццаціаднагадовага Івана Казлоўскага прызвалі на ваенную службу. Яго родныя тады і падумаць не маглі, што, апрануўшы салдацкую форму, здыме яе ён толькі праз шэсць гадоў.

Іван Казлоўскі адваяваў, як кажуць, ад званка да званка, і цудам вярнуўся жывым. Сваім дзецям і жонцы неахвотна расказваў пра вайну. Гэта былі хутчэй фрагментныя ўспаміны, якія абрывіста, без усялякага прадаўжэння, заканчваліся.

У гады Вялікай Айчыннай вайны гвардыі сяржант Іван Казлоўскі быў шафёрам мінамётнай батарэі 3-га мотастралковага батальёна 8-й гвардзейскай механізаванай Маладзечанскай Чырвонасцяжнай брыгады. Ваяваў на Сталінградскім, I Украінскім, III Беларускім і I Прыбалтыйскім франтах.

У кашулі народжаны

Вадзіцеляў часам незаслужана забываюць, калі гавораць пра Перамогу. Аднак шафёры не менш за іншых салдат рызыкавалі сваім жыццём. Ад умелых дзеянняў ваенных вадзіцеляў у многім залежыла баяздольнасць падраз­дзялення. Іван Казлоўскі забяспечваў боепрыпасамі і снарадамі пазіцыі агнявых узводаў, падвозіў асабісты састаў. Машына часта ў шляху падвяргалася абстрэлу, аднак самому Івану Васільевічу пашанцавала — не закранулі яго варожыя кулі. Пра такіх людзей звычайна кажуць: «у кашулі нарадзіліся». І сапраўды, прайсці ўсю вайну, прыняўшы ўдзел у адной з самых жорсткіх бітваў сусветнай гісторыі — Сталінградскай, не атрымаўшы ніводнага ранення, лёсам было наканавана вярнуцца дадому.

200 дзён і начэй бітвы за горад на Волзе. Яна разгарнулася на тэрыторыі пло­шчай каля 100 тыс. кв. кіламетраў пры працягласці фронту ад 400 да 850 км. Войскі немцаў пераўзыходзілі савецкія ў людзях у 1,7 раза, у артылерыі і танках — у 1,3, у самалётах — больш чым у 2 разы. Пад Сталінградам загінулі 480 тыс. чалавек, звыш 500 — атрымалі раненні.

«Тата нічога не расказваў нам, тады яшчэ зусім юным, сваім дочкам, пра вайну, — успамінае Антаніна Заяц. — Са слоў маці ведаем, што ў бітве за Сталінград ён выратаваў сям’ю якогасьці ваеначальніка. Рухаючыся ў калоне машын, ён вёз жанчыну з маленькім хлопчыкам. Калона трапіла пад абст­рэл. Не раздумваючы, ён схапіў дзіцё і выскачыў з машыны. Загадаў тое самае зрабіць і жанчыне, якая ад страху не магла зрушыцца з месца. Тата сілай выштурхнуў яе. Праз некалькі хвілін у іх аўтамабіль трапіў варожы снарад».

Перамога нашым войскам далася нялёгка, гаварыў тата, сёння яго словы ўспамінаюць родныя. Аднойчы са сваёй жонкай ён хадзіў ў кіно на паказ кінастужкі пра бітву за Сталінград. Ён не дагледзіў яе да канца, не вытрымаў. Унутрана не згадзіўся з тым, што ўбачыў.

Ён рана пайшоў з жыцця

Іван Казлоўскі з жонкай і дачкамі Антанінай і Надзеяй

За мужнасць, смеласць і доблесць, праяўленыя падчас Сталінградскай бітвы, 112 савецкім салдатам і афіцэрам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза, дзясяткі тысяч воінаў былі ўдастоены ўрадавых узнагарод. Медаль «За абарону Сталінграда» атрымалі звыш 750 тысяч абаронцаў горада. Такі медаль быў у ліку ўзнагарод, з якімі дадому вярнуўся Іван Казлоўскі. За свае ратныя подзвігі ён таксама быў удастоены медаля «За перамогу над Германіяй», ордэна «Чырвоная Зорка». Ва ўзнагародным лісце чырвонаармейца на прысваенне ордэна напісана: «За весь период боев с немецкими захватчиками, особенно в боях с 19.09 по 22.09.44 г., гвардии сержант Козловский проявил смелость, мужество и отвагу. В сложнейших условиях боев, с 19.09 по 22.09.44 г., когда батальон неоднократно был в окружении, в условиях систематического артиллерийского миномётного обстрела, частых контратак противника, в условиях бездорожья и ночных маршах, гвардии сержант Козловский сумел сохранить матчасть, своевременно доставлял на передовую боеприпасы и личный состав, чем способствовал выполнению поставленных батальоном задач. Гвардии сержант Козловский в любых условиях, днём и ночью, водит автомашину без аварий и ремонта, его машина всегда в полной боевой готовности. Достоин правительственной награды ордена «Красная Звезда».

Іван Казлоўскі прымаў удзел у аднаўленні Сталінграда, за што быў узнагароджаны ганаровай граматай. Дэмабілізаваўся ён у 1946 годзе. На малой радзіме знайшоў сваё шчасце. Яго выбранніцай стала дзяўчына з суседняй Пярэспы з прыгожым імем Еўфрасіння. У яе ўжо было дзіця, яна выхоўвала сына. Але гэта ні ў якім разе не стала перашкодай, каб стварыць моцную, любячую сям’ю. У іх нарадзілася трое цудоўных дзяўчат — Антаніна, Надзея, Наталля. Усім хапала месца ў вялікім доме, які сужэнцы пабудавалі самі ў Маргойцах. Іван Васільевіч і Еўфрасіння Аляксееўна добрасумленна рупіліся на спіртзаводзе ў Полымі. Пра гэтую сям’ю і сёння тут адзываюцца добрым словам.

Перажытыя ваенныя нягоды адбіліся на здароўі Івана Васільевіча. Ён рана пайшоў з жыцця: яго не стала ва ўзросце 42 гадоў. Дзеці запомнілі яго сціплым, разважлівым. Ён шмат працаваў, але знаходзіў час і для іх.

Еўфрасіння Аляксееўна засталася верная свайму мужу, адна выхавала дзетак, дала ім належную адукацыю. Дзеці захоўваюць самыя цёплыя ўспаміны пра свайго тату. Ён заўсёды быў і будзе для іх героем, на якога яны і сёння раўняюцца. Жанчыны берагуць усе дакументы былога франтавіка, пра яго расказваюць сваім дзецям. Дарэчы, двое ўнукаў Івана Казлоўскага сталі ваеннымі. Хто яго ведае, магчыма, у выбары прафесіі паспрыяў баявы шлях іх дзядулі, гераізм і самаахвяраванне якога былі не марныя.

Ад рэдакцыі
Ёсць наша агульная памяць, а ёсць памяць кожнай сям’і. Нам, карэспандэнтам «раёнкі», прыемна ўсведам­ляць, што яшчэ адной сям’і мы дапамаглі расказаць пра свайго Героя.

Ала ЯКАЎЛЕВА. Фота прадастаўлена дзецьмі былога франтавіка.
Фота да матэрыялу носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024