«Табе, мая родная…»
…Пад такой назвай у Кавалёўскім сельскім Доме культуры прайшло святочнае мерапрыемства да Дня маці, падрыхтаванае культурнымі работнікамі сумесна з мясцовай бібліятэкай.
Кранальнае да глыбіні душы яно было напоўнена цёплымі словамі падзякі за падоранае жыццё, віншаваннямі і пажаданнямі, усмешкамі каханых дзетак і кветкамі для тых, каго мы з пяшчотай называем “Мама”.
Канцэртную праграму адкрылі вядучыя Марыя Цыганкова і Аляксандра Мельнічонак выдатным вершам “Мама анёл”. Па словах бібліятэкара бібліятэкі аграгарадка Алены Казусёнак, бязмежнай любоўю, цяплом і ўдзячнасцю былі напоўнены іншыя нумары мастацкай самадзейнасці. Са слязамі на вачах госці слухалі верш пра сэрца маці ў выкананні Алены Сямёнаўны Аўдзевіч. Атмасфера дабра і святла панавала ў зале на працягу ўсяго свята. У глядзельнай зале ДК была арганізавана кніжная выстава “Усё пачынаецца з мамы”.
Ул. інф. Фота з архіву Кавалёўскага СДК.