Сёння ў Бабруйскім раёне прайшоў фестываль народнай творчасці і рамёстваў “Глушанскі хутарок”

Вось ужо адзінаццаты раз у жывапісным мястэчку на бабруйскай зямлі свята сабрала таленавітых майстроў, творчыя калектывы са ўсяго Прыбярэзінскага края. Гэта самы значны народны фестываль на Бабруйшчыне, які аб’ядноўвае ў сабе ўсю жанравую палітру народнага мастацтва.

Сёлета на “хутарок” завіталі не толькі глушанцы, але і жыхары з суседніх вёсак, майстры і калектывы з Магілёўскага, Хоцімскага, Глускага, Клічаўскага, Слаўгарадскага, Асіповіцкага раёнаў, а таксама Бабруйскага раёна і г. Бабруйска, каб у чарговы раз пазнаёміць прысутных з нацыянальнымі традыцыямі сваёй малой радзімы. Тут можна было палюбавацца мастацкай керамікай і вырабамі з саломкі, упрыгожваннямі са скуры, разьбой па дрэве і размаляванымі дошкамі, арыгінальнай вышыўкай і тканымі ўручную паясамі і шмат чым іншым.

Фота Юрыя ЮРКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.