Темы

Паслугі лазні ў раёне: дзе, як, колькі каштуе

Паслугі лазні ў раёне: дзе, як, колькі каштуе

За адказам на гэтыя пытанні мы звярнуліся да начальніка аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Пракопчык. З яе слоў дазналіся, што ў раёне 3394 лазні, з якіх пераважная частка (3373) у прыватнікаў, і 38 душавых. У тым ліку 14 лазняў маецца ў 13 аграсядзібах, адна — грамадская лазня п. Глуша — на балансе УКП “Жылкамгас”.

Глушанская лазня (разлічана на 25 памывачных месцаў) хоць і абслугоўвае жыхароў не толькі дадзенага пасёлка, але і вёсак Глуша, Двор Глуша, Дойнічава, Масты, Кіслоўшчына, Пасека, Трусаўшчына, Ленінцы, Рымаўцы, Палошкава (1614 чалавек) — далёка не рэнтабельная. Пры вытворчай магутнасці 5300 чал./памыўкі у год яе фактычная загрузка за мінулы год склала 1337 чал./памыўкі або 25,2%. Фактычная загрузка лазні за 9 месяцаў бягучага года — 757 чал./памыўкі ці 19,4%. Пры гэтым, у 2018 годзе быў выкананы цякучы рамонт лазні, яна адпавядае сучасным патрабаванням і запытам наведвальнікаў. На базе аб’екта аказваюцца паслугі парыкмахера. Каб знізіць выдаткі на ўтрыманне, лазня функцыянуе 1 раз на тыдзень. Цана адной памыўкі — 4,7 руб.

***
Рамантуюцца, пры неабходнасці, лазні і ў аграсядзібах. На сёння ўзаемасувязь паміж прыватным бізнесам і раённым выканаўчым камітэтам у часці аказання паслуг лазні і душавых насельніцтву наладжана. Апошнія за вызначаную плату гатовы аказаць і аказваюць вяскоўцам на аб’ектах агратурызму, якіх у раёне нямала, у прыватнасці — аграсядзібы “Ізабэла” і “Ранчо” ў аг. Леніна, “У Шчаткава” — у аднайменным населеным пункце, «Тры ільвы» — у в. Сычкава, “Воля” — у в. Лысая Горка, “У Пятровіча” — у Новай Шараеўшчыне, “Адпачынак плюс” у Вішнёўцы, сядзіба “Церамок” ў аг. Міхалёва, “Спадчына” — у Глушы, “Тихий омут” — у в. Дойнічава. Зрэшты, прыватным бізнесам прадугледжаны прэферэнцыі ў частцы аказання дадатковых бясплатных паслуг наведвальнікам (саўна, басейн, кухня, пакоі адпачынку і г.д.). Таксама для памыўкі сяльчанамі — работнікамі сельгасвытворчасці, выкарыстоўваюцца лазні сельгасаб’ектаў.
— Зацікаўленымі службамі раёна рэгулярна праводзяцца санітарна-эпідэміялагічныя і пажарныя маніторынгі стану лазняў, іх вынікі абмяркоўваюцца на рабочых планёрках у намесніка старшыні райвыканкама штоквартальна. Інфармацыя аб паслугах лазняў даводзіцца да вяскоўцаў падчас правядзення пашыраных сходаў з насельніцтвам і дзён інфармавання, — адзначыла Ірына Пракопчык.
Як ужо было сказана, — амаль у паловы з болей чым 8 тысячы хатніх гаспадарак раёна маюцца ўласныя лазні, і “банны дзень” сяльчане ладзяць не выходзячы з двара.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

В могилевском магазине «Светофор» изъято из обращения более 420 кг продовольственных товаров

27 апреля 2024
Спорт

Завтра стартуют матчи регионального этапа Второй лиги чемпионата Беларуси по футболу

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе проходит республиканская акция “Мотоциклист!”

27 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Спасатели призывают провести выходные безопасно

27 апреля 2024
Человек и природа

До +20°С и без осадков прогнозируют в Беларуси 27 апреля

27 апреля 2024
Общество

У прафсаюзнай пярвічцы Каменскага дома-інтэрната падвялі вынікі работы за пяць год

26 апреля 2024
Актуально

У Бабруйскім раёне прайшоў кірмаш прафесій

26 апреля 2024
Происшествия и безопасность

О чем напомнили спасатели жителям Туголицы

26 апреля 2024
Общество

Стали известны размеры “возрастных” доплат к пенсиям с 1 мая

26 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Общество

В Беларуси изменились правила постановки авто на учет и снятия с него

27 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов сняты во многих районах Беларуси

16 апреля 2024