Убіраем, сеем, звозім
У раёне праводзіцца ўвесь комплекс восеньскіх палявых работ, у прыватнасці, уборка ўраджаю і сяўба азімых.
Па стане на раніцу ўчарашняга дня (дадзеныя райсельгасхарчу) кукуруза на сілас убрана на плошчы 2 928 гектараў, што складае 62 працэнты ад плану. Уборка на зерне пакуль не вядзецца.
Бульба выкапана на плошчы 184 гектары (усяго пасаджана 544 га), сярэдняя ўраджайнасць клубняў — 330 ц/га.
У ААТ “Міхалёўская Ніва” працягваюць убіраць цукровыя буракі (убрана 114 гектараў з 330 га занятых пад культуру, сярэдняя ўраджайнасць — 320 ц/га).
У стадыі завяршэння ўборка грэчкі — з 165 гектараў убрана 131. Намалочана 205 тон пры сярэдняй ураджайнасці 17 ц/га. Вырошчвалі гэтую культуру сёлета ў ААТ “Неўскі-Агра”, “Аграмашсэрвіс” і “Агракамбінат Бабруйскі”.
І, вядома ж, працягваецца сяўба азімых, у яе уключаны ўсе сельгасарганізацыі. На гэтую пару ў раёне пасеяна 4 000 гектараў з 10 600 запланаваных.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.