Темы

У поспехах гаспадаркі — і іх унёсак

У поспехах гаспадаркі — і іх унёсак

Каб ацаніць работу Зоі Сіліч і Станіслава Шкрадзюка — жывёлаводаў МТФ “Савічы” філіяла “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, на ўтрыманні якіх 486 галоў маладняку, добра б звярнуць увагу на вынікі вырошч­вання буйной рагатай жывёлы на Бабруйшчыне, скажам, за мінулы месяц. Яны наступныя. Сярэднесутачныя прывагі за жнівень у цэлым па раёне склалі 491 грам. Найвышэйшы паказчык дасягнуты ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 589 г, другі па велічыні — у “Харчавіку-Агра” (546 г), трэці — у жывёлаводаў ААТ “Міхалёўская Ніва” (535 г). А цяпер, увага! Сярэднесутачныя прывагі, дасягнутыя Зояй Сіліч і Станіславам Шкрадзюком, склалі за папярэдні месяц 950 г — гэта амаль удвая вышэй за сярэднераённы паказчык і значна пераўзыходзіціь найвышэйшы сярод гаспадарак. Як дасягнуць такога? Па словах маіх субяседнікаў, зусім не складана. Трэба толькі каб сышліся дзве ўмовы — магчымасці гаспадаркі і сумленнасць працаўнікоў. У іх выпадку відавочна, што сышліся, і гэта нягледзячы на рознасць тэмпераментаў і ўзроставую прыналежнасць жывёлаводаў.

Зоя Міхайлаўна Сіліч — пенсіянерка з 20-гадовым стажам работы цялятніцай на гэтай ферме. Жыве ў Дубаўцы, што за тры з паловай кіламетры ад МТФ “Савічы”. На працу, двойчы на дзень, дабіраецца на веласіпедзе, ад чаго, як з усмешкай заўважае, “з’ездзіла” не адну адзінку незамыславатай тэхнікі. Апярэджваючы нашае здзіўленне адносна няблізкай дарогі ў немаладыя гады, запэўнівае, што своеасаблівы веласпорт ёй толькі на карысць — за дваццаць год на бальнічным пабывала ўсяго аднойчы і тое з-за выпадковасці. Гучны голас, упэўненасць адказаў, імклівая хада выдаюць у вопытнай цялятніцы чалавека энергічнага, ўпэўненага, дзейснага. “Адчуваю сябе цудоўна, таму здаваць пазіцыі (пакідаць працу) пакуль не збіраюся — што дома сядзець?”— задаецца пытаннем субяседніца. Тым болей што там у яе, як кажа, няма нават ката. Дачка Зоі Міхайлаўны, з чыёй сям’ёй яны дзеляць агарод, шкадуючы маці, усе справы па гаспадарцы бярэ на сябе.

— Сама ж я, можна сказаць, сяджу за ляльку, — смеючыся, кажа жанчына.

Праўда, у астатнім распарадак маёй субяседніцы амаль што спартанскі. Пад’ём раніцай — а трэцяй гадзіне. Пасля спешнага перакусу кавай з бутэрбродамі звыкла выво­дзіць веласіпед і кіруе на вывераную за гады да сантыметра дыстанцыю, каб у 4-ы быць на працоўным месцы і хоць на колькі апярэдзіць напарніка.

— Па-першае, ён малады, цяжэй падымацца, а па-другое — не хачу, каб лічыў, што большую нясе ношу, — з жартам і ўсур’ёз разважае гераіня аповеду.

Да прыходу Станіслава яна падварушыць кармушкі, падбярэ, дзе трэба, корм. Потым разам яны прывя­зуць канцэнтраты, раздадуць іх, возьмуцца за далейшыя штодзённыя справы: падсцёл, раздачу грубага корму, навядзенне парадку ў хляве і вакол яго.

— Прызначаны корм цалкам даходзіць да жывёлы, — кажа жанчына

— Маладняк бесперабойна забяс­печваецца канцэнтратамі, раздаем яго двойчы на дзень пры абавязковым кантролі загадчыцы МТФ.

Від і нормы такога корму прапаноўваюцца жывёле ў залежнасці ад узросту. Кормасумясь раздае кормараздатчык. Цюкі да праходаў падво­зіць трактар, далей імі займаюцца даглядчыкі.

— Болей жывёлы, больш ўласнай аддачы, лепшыя прывагі — большы заробак, — рэзюмуе субяседніца.

Асабліва яна на сваю зарплату, як кажа, можа купіць, што захочацца. Але ж дзеля гэтага з напарнікам і стараюцца навыкладку!


Не скардзіцца на заробак і Станіслаў Анатольевіч Шкрадзюк, шлях якога ў гаспадарку і непасрэдна жывёлагадоўлю быў не такім прамым, як у старэйшай калегі. Пасля заканчэння Чырвонабярэжскага каледжа былі спробы замацавацца ў горадзе, аднак з-за адсутнасці стажу нічым добрым яны не ўвянчаліся. Пасля таго як аднойчы старшыня калгаса “Перамога” (малады чалавек жыў на той час у Плёсах) прапанаваў папрацаваць лета на КЗСе, падумаў — чаму б не звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай? Тым болей што з’явіліся сям’я, жыллё ў Іванаўцы, пайшлі дзеці (мае два сыны). Пасля зернесушыльні працаваў у рамонтнай брыгадзе, слесарам па даенні на мясцовай ферме, тры гады на трактары. А чатыры гады таму вырашыў далучыцца да “сямейнага падраду” — прыйшоў у філіял “Харчавік-Агра”, дзе на той час даяркамі працавалі жонка Вольга (цяпер загадчыца МТФ “Савічы”) з маці, а таксама цесць. І вось ужо два гады як Станіслаў ра­зам з Зояй Міхайлаўнай сумленна клапоціцца пра маладняк гаспадаркі, робячы тым самым прыкметны ўнёсак у агульны поспех калектыву.

— Упэўнены, што далёка не ўсе ў горадзе за працу маюць такія грошы. Засмучае хіба што адсутнасць выхадных дзён, магчымасць адлучыцца куды далей з сям’ёй, але ж разумееш, што ідэальнага не бывае і трэба расстаўляць прыярытэты, — адзначае ён.

Літаральна ва ўнісон кажуць жывёлаводы пра зладжанасць калектыву МТФ, непадробны клопат кіраўніцтва да турбот вытворчасці і запытаў работнікаў.

— Па галоўнаму заатэхніку Міхаілу Іванавічу Бандарчуку і ўвогуле можна гадзіннік звяраць, — смяецца Зоя Міхайлаўна. — А 7-й раніцы штодня на ферме. Не паедзе, пакуль не ўпэўніцца, што ўсё працуе, усюды парадак. Такія ж адносіны ва ўсіх спецыялістаў. З увагай і павагай ставіцца да кожнага работніка кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Стрыжэўскі.

Бачачы такія адносіны да сябе, хочацца, як кажуць мае субяседнікі, працаваць яшчэ лепей, прыносіць большую карысць гаспадарцы.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024
Общество

Профсоюзные юристы ответили на интересующие вопросы

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Экономика

Экспорт некоторых промтоваров ограничили в Беларуси

28 марта 2024
Актуально

Лукашенко: всякая финансовая деятельность должна быть подчинена интересам экономики

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

В Туголице соседи спасли пенсионерку и ее сына

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

Электрогрелки, электроодеяла, электропростыни: помните о безопасности при эксплуатации электронагревательных устройств

28 марта 2024
Актуально

Улучшите свою жизнь с Белтелеком: новые возможности для абонентов

28 марта 2024
Происшествия и безопасность

«Безопасные весенние каникулы»

28 марта 2024
Экономика

Цэны — пад прыцэлам

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024
Человек и природа

О соблюдении Правил любительского рыболовства

16 марта 2024