Падведзены вынікі акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці”
З 1 па 10 верасня на Бабруйшчыне праходзіў другі этап рэспубліканскай акцыі “У цэнтры ўвагі — дзеці”. Асноўны акцэнт рабіўся на установы адукацыі.
У межах запланаваных мерапрыемстваў работнікі МНС прынялі ўдзел у агульнашкольных лінейках, правялі тэматычныя ўрокі бяспекі. Дзецям нагадалі пра магчымыя небяспекі дома, разам прагаварылі тэлефоны экстранных служб і правілы выкліку ратавальнікаў, замацавалі 5 крокаў выратавання. З работнікамі школ разабралі правілы карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння і дзеянні пры пажары. У завяршэнні адбыліся агульнашкольныя навучальныя эвакуацыі.
Алена КРЫЧКО, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Бабруйскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях.