На Бабруйшчыне вядзецца ўвесь комплекс характэрных для гэтай пары сельгасработ
У гаспадарках, дзе сеялі грэчку і проса, у прыватнасці ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, “Аграмашсэрвіс” — займаюцца іх уборкай.
У радзе сельгаспрадпрыемстваў прыступілі да занатоўкі на зіму кукурузнага сіласу — на гэтыя мэты ў раёне трэба будзе ўбраць 4723 гектары плошчаў, яшчэ 2550 га кукурузных пасеваў будзе ўбрана на зерне.
Працягваецца восеньская пасяўная. Завяршыўшы з сяўбой азімага рапсу, у раёне дружна ўзяліся за азімую збажыну. Да гэтага віду сельгасработ прыступілі ў СВК “Гігант”, адкрытых акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва”, “Агракамбінат Бабруйскі”, “Неўскі-Агра”, філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік-АграСэрвіс”. Пад азімыя збожжавыя культуры ў раёне сёлета адвялі 10 600 гектараў плошчаў. Аб’ём работы немалы, выканаць яе патрабуецца, як паведамілі ў райсельгасхарчы, да канца верасня.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.