Темы

Людзі працы — такія розныя і такія аднолькава шчырыя

Людзі працы — такія розныя і такія аднолькава шчырыя

Сутыкаючыся з працаўнікамі сельскай гаспадаркі — маладымі і ў гадах, адкрытымі да размовы і не надта, не перастаеш захапляцца ўнутранай прыгажосцю людзей, якія прысвяцілі сябе нялёгкаму спрадвеку клопату вырошчваць хлеб, хадзіць за жывёлай. Іншы скажа — пайшлі, бо другой дарогі не асілілі. Не пагаджуся.

На фермах раёна, у перадавых сельгасвытворчасці, нямала людзей, для каго ўвайсці ў склад штату гаспадаркі — стаць даяркай ці механізатарам, было сапраўды вялікім гонарам. Шмат тых, перад кім дылемы — застацца вяскоўцам ці пераехаць у горад, не паўставала з-за цвёрдай ўнутранай упэўненасці-патрэбы, затое работа з тэхнікай на тым жа мехдвары гэтую патрэбу “на ўсе сто” задавальняла. Ёсць і тыя, хто да служэння зямлі прыйшоў, не знайшоўшы сябе ў горадзе — у прамым ці пераносным сэнсе. Шчырыя, сумленныя, з жаданнем прыносіць карысць гаспадарцы і сям’і — многія з іх працягваюць заставацца ў працоўным страі, нягледзячы на магчымасць знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

У ліку тых, хто паспрабаваў сябе ў горадзе і асалоды ў гэтым не знайшоў, Аляксандр Міхайлавіч Юшкевіч з ААТ “Міхалёўская Ніва”.

— Пасля арміі пяць месяцаў працаваў на бабруйскім Аграмашы, але кінуў і вярнуўся ў вёску — не маё, — ніколькі не шкадуе пра той свой крок механізатар.

Пяць год як Аляксандр Міхайлавіч на заслужаным адпачынку, атрымлівае пенсію (на памер не крыўдзіцца) і працягвае працаваць. Пятнаццаць з 42-х гадоў стажу ў гаспадарцы — ён на пагрузчыку. І раней, і цяпер выконвае свае абавязкі, па словах кіраўніцтва акцыянернага таварыства, сумленна і адказна, па-гаспадарску.

— Дома сядзець няма жадання, — кажа субяседнік, — што там рабіць? А тут заўжды на свежым паветры, з людзьмі пагаворыш, адчуваеш сябе патрэбным — апошняе для чалавека надзвычай важна.

У хаце (жыве ў шматкватэрным доме) Аляксандр Міхайлавіч цяпер адзін: жонку вось ужо 8 год як забрала хвароба, дзеці разышліся — адна дачка з сям’ёй жыве там жа ў аграгарадку, другая — за мяжой, у Іспаніі: ездзіла туды дзяўчынкай на аздараўленне, прыйшлася гаспадарам даспадобы, якія прапанавалі ёй працягнуць там вучобу. Скончыла школу, універсітэт, цяпер працуе. Малую радзіму наведвае не часта, цяпер жа, праз каранавірус, тым болей. Але выручае тэлефон.

— Магу пачуць яе хоць зараз,— усміхаецца суразмоўца. — А ўвогуле кажу дачцы — дзверы майго дома для цябе заўжды адчыненыя. І па-бацькоўску, як мне падалося, спа­дзяецца на гэта.

У вольны ад работы час Аляксандр Міхайлавіч бавіць час з вудай — вадаёмаў у акрузе дастаткова. Праўда, зараз, як кажа, не пасядзіш: да шасці гадзін на працы, а ў сем ужо пачынае змяркацца. Выходных дзён у гэтыя дні таксама няма.

— Каб яшчэ гарэлку піў, то можа б былі выхадныя, — жартуе ён, — а калі не п’ю — няма. Ды, па праўдзе, і сумленне не дазваляе прэтэндаваць: разумею, як спешна трэба ўсё ўбіраць, пакуль надвор’е дазваляе — восеньскі ж дзень непрадказальны.

Задача механізатара гэтай парой — забяспечваць пагрузку цукровых буракоў. Заробак — ад колькасці адгружаных тон. За размовай субяседнік раз-пораз паглядвае на дарогу: самы час з’явіцца перавозчыку.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Как встретишь посевную, так ее и проведешь

20 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Виталий СИДЮК, председатель Бобруйского районного объединения профсоюзов: «ВНС — пример подлинного народовластия»

20 апреля 2024
Актуально

“Белорусское сладкое” и “Сябрына”. Лукашенко проводит субботник на своей малой родине

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Советы МЧС при похолодании

20 апреля 2024
Человек и природа

Погода на выходные: дождливо, прохладно и ветрено

20 апреля 2024
Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024