У Бабруйскім раёне прывіталі маладых спецыялістаў (+відэа)

Мерапрыемства, прысвечанае пачатку працоўнай дзейнасці выпускнікоў вышэйшых і сярэднеспецыяльных навучальных устаноў у арганізацыях Бабруйшчыны, прайшло сёння ў райвыканкаме. На сустрэчу з моладдзю прыйшлі адказныя работнікі райвыканкама на чале з намеснікам старшыні райвыканкама Марынай Тарэлкінай, а таксама старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер.

Юнакоў і дзяўчат, якіх у зале сабралася болей за 40 чалавек, пазнаёмілі з гісторыяй Прыбярэзінскага краю, з дасягненнямі ў  розных галінах народнай гаспадаркі раёна. Да маладых спецыялістаў давялі слушную інфармацыю адносна статусу, адказалі на хвалюючыя пытанні. 

У мэтах практычнага азнаямлення з раёнам заўтрашнія спецыялісты пабывалі на аб’ектах сельгаспрадпрыемстваў ААТ “Неўскі-Агра” і філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, зрабілі экскурсію па аг. Цялуша, дзе наведалі ў тым ліку ўчастак для галасавання, пазнаёміліся з работай мясцовай установы культуры. 

Тэкст і фота — Алена КАРПЕНКА.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.