Темы

Тэмпы гаспадаркі не збаўляюць

Тэмпы гаспадаркі  не збаўляюць

Як ніколі гэтаму садзейнічае надвор’е. Дождж вяскоўцы хоць і чакаюць, але ж кожны разумее: сабраць хлеб — у прыярытэце.

Па апошніх дадзеных, убрана 10 777 гектараў збожжавых і зернебабовых культур, або прыкладна 67% ад пасеянага. Валавы збор складае 31 736 тон зерня.

— Гэта болей, чым сабралі за ўвесь мінулагодні сезон — у 2019-м па выніках жніва было 28 880 тон, — адзначыў начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі.

Пры гэтым, як ён заўважыў, у двух сельгасарганізацыях: філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” і ААТ “Саўгас Кісялевічы”, ураджай збажыны сабраны цалкам. Найбольш нізкія тэмпы ўборкі на гэтую пару ў ААТ “Стасеўка”, абмалочана меней за 30% плошчаў. Меней за сярэднераённы паказчык — ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка” — 45%, філіял “Варатынь” ААТ” БЗТДіА” — 58%, ААТ “Саўгас Бабруйскі” — 60%. Дамагчы некаторым з гаспадарак узяліся хлебаробы “Харчавіка-Агра” і “Саўгаса Кісялевічы”, у якасці разліку — 15% ад сабранага зерня.

Што да ўраджайнасці хлебнай нівы, то яна ў сярэднім па раёне працягвае ўтрымлівацца на 30 ц/га. Бясспрэчны лідар па гэтым паказчыку — СВК “Гігант” з ураджайнасцю 53 ц/га. У ААТ “Неўскі-Агра” ў сярэднім з круга бяруць 36 ц/га, філіял “Харчавік-Агра” завяршыў уборку з ураджайнасцю 33 ц/га, “Саўгас Кісялевічы” — 20 ц/га. Ураджайнасць збажыны ў ААТ “Міхалёўская Ніва” 30 ц/га, філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 33, ААТ “Аграмашсэрвіс” — 26, ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — 20, ЗАТ “Птушкафабрыка “Вішнёўка” — 28 ц/га.

Дзяржаўны заказ на зерне збажыны выкананы раёнам на 82%.

Адначасова з уборачнымі работамі ў гаспадарках займаюцца падрыхтоўкай глебы пад сяўбу азімага рапсу.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Могилевская область — в числе лучших по итогам пятилетки

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Лукашенко с борта вертолета инспектировал ход посевной в Минской области

23 апреля 2026
Читать новость
Общество

«Минск-Петрозаводск-Минск»: на летний сезон открывается новый авиамаршрут

23 апреля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Михаил Сачковский: «Работаем в усиленном режиме»

23 апреля 2026
Читать новость
Актуально

29 апреля в Бобруйском районе ограничат движение на железнодорожном переезде. Объезд будет организован через Телушу

23 апреля 2026
Читать новость
В будущее вместе с нами

О том, как быть достойным гражданином, говорили в Телушской школе

23 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем