Темы

НАН Беларусі запрашае прыняць ўдзел у конкурсе творчых работ «За што я люблю родную зямлю»

НАН Беларусі запрашае прыняць ўдзел у конкурсе творчых работ «За што я люблю родную зямлю»

Нацыянальная акадэмія навук Беларусі праводзіць агульнарэспубліканскую творчую акцыю «За што я люблю родную зямлю».

Яна заключаецца ў стварэнні жыхарамі гарадоў і вёсак Беларусі творчых прац, у якіх будуць адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі, увасоблены пачуцці гонару за сваю малую радзіму і любоў да яе гераічнага мінулага і славутага цяперашняга. 

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні, нарысы і іншыя творчыя працы, напісаныя грамадзянамі Рэспублікі Беларусь на беларускай мове аднаасобна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.

Прапануемыя тэмы: “За што я люблю свой край”, “Мова маёй малой радзімы”, “Родная зямля – крыніца натхнення”, “Квітней, мая радзіма!” 

У работах, дасланых на конкурс, просім абавязкова ўказваць адукацыю, узрост, месца работы аўтара. 

Ацэнку работ будуць праводзіць супрацоўнікі “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі”. 

Крытэрыямі ацэнкі работ з’яўляюцца адпаведнасць заяўленай тэме, грамадская актуальнасць, арыгінальнасць, мастацкі ўзровень і дасканаласць мовы. Лепшыя працы будуць апублікаваны асобным зборнікам. Вынікі конкурсу будуць падведзены падчас Тыдня мастацкага слова (з 31 жніўня па 6 верасня 2020 года) і Дня беларускага пісьменства (6 верасня 2020 года). Пераможцы конкурса будуць адзначаны граматамі і падзякамі НАН Беларусі. 

Аб’ём творчых работ – да 10 друкаваных старонак. 

Творчыя працы просім дасылаць да 20.08.2020 на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, 220072, або па электроннай пошце: inlinasbel@tut.by з паметай “конкурс”. 

Последние новости

Человек и природа

Облачная погода с туманами ожидается сегодня в Беларуси

5 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло расширенное совещание, на котором обсудили работу в информационном пространстве в современных условиях

4 декабря 2025
Читать новость
Спорт

С 20 ноября стартовал республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

В Бобруйском РОВД предупреждают о «новогодних» схемах выманивания денег

4 декабря 2025
Читать новость
Общество

В Бобруйском районе функционирует «Кризисная комната»

4 декабря 2025
Читать новость
Происшествия и безопасность

С жителями агрогородка Ленина говорили о важности установки АПИ

4 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем