На п’едэстале славы — двухтысячнікі!

Іх у раёне чатыры, і ўсе — хлебаробы СВК “Гігант”.

Болей за дзве тысячы тон зерня (без уліку рапсу) намалацілі ў гэтую ўборачную кампанію камбайнеры Валянцін Тарасевіч (на Лексіон-770) і Алег Вяроўкін (Лексіон-760). Па столькі ж перавезенага ўраджаю збажыны на рахунку вадзіцеляў Аляксандра Цэда (на МАЗ-5551) і Анатоля Семенчукова (МАЗ-5551).

Шчырыя віншаванні з гэтай нагоды і падзяку за сумленную працу ўчора хлебаробам-перадавікам выказалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль, кіраўнік “Гіганта” Міхаіл Левакоў, галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Залужны, галоўны дзяржаўны інспектар райсельгасхарчу Аляксандр Сапега.

Не засталіся ў баку і мы, карэспандэнты “раёнкі”. Падарункам на памяць аб знакавай падзеі — добрым ураджаі збажыны 2020 года, за якой напружаная праца ўсяго зладжанага калектыву СВК, — вось гэтыя фотаздымкі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.