Кагорта тысячнікаў папоўнілася
У панядзелак на гэтым тыдні падзяку за сумленную працу на жніве перадавікам вытворчасці традыцыйна выказалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Надзея Дудаль.
Ад галіновай прафсаюзнай арганізацыі лісты ўдзячнасці і падарункі за высокія паказчыкі на ўборцы ўраджаю збажыны атрымалі першы ў раёне вадзіцель-тысячнік з ліку моладзі Аляксандр Дайнэка з СВК “Гігант” (члена моладзевай арганізацыі павіншаваў таксама і РК ГА “БРСМ”, падарунак уручыла галоўны бухгалтар райкама Святлана Пілікіна), камбайнер-тысячнік гаспадаркі Уладзімір Зуб (Лексіон-580), вадзіцелі ААТ “Неўскі-Агра” Уладзімір Міхайлоўскі і Вячаслаў Балыка, ААТ “Міхалёўская Ніва” — Васіль Шырокі і Сяргей Шырокі, а таксама вадзіцель ААТ “Саўгас Кісялевічы” Алег Дзікі.
Падзякаваць і падтрымаць удзельнікаў жніва на Бабруйшчыну прыехала і старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза галін прамысловасці “Белпрафмаш” Валянціна Шышко. Лісты ўдзячнасці і грашовыя прэміі ад прамыслоўцаў вобласці яна ўручыла звяну аператараў зернесушыльнага комплекса СВК “Гігант” Сяргею Цімковічу, Аляксандру Грабко, Мікалаю Шэпялевічу і Сяргею Шэпялевічу, экіпажу зернеўборачнага камбайна ААТ “Міхалёўская Ніва” — старшаму камбайнеру Анатолю Кукабака і камбайнеру Івану Шынкарэнка, а таксама вадзіцелю ААТ “Саўгас Кісялевічы” Алегу Дзікаму.
Словы падзякі людзям, якія ад ранку да позняга вечара заняты на ўборцы збажыны — робяць усё ад іх магчымае, каб на полі не засталося ніводнага зерня, а краіна была забяспечана хлебам, выказаў таксама намеснік начальніка райсельгасхарчу Аляксандр Каўранін.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу – Васіль Шырокі (злева) і Сяргей Шырокі.