Темы

Традыцыйнае свята “Зажынкі” прайшло ў Бабруйскім раёне

Традыцыйнае свята “Зажынкі” прайшло ў Бабруйскім раёне

18 ліпеня хлебаробаў радавалі не толькі надвор’е, але і святочны настрой. На кромцы поля паблізу в. Савічы, гаспадаром якога з’яўляецца філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс”, прайшло традыцыйнае свята «Зажынкі» з малебнам, песнямі і захаваннем беларускіх народных традыцый.

Гэта не проста прыгожы тэатралізаваны славянскі абрад, які сваімі каранямі сыходзіць углыб стагоддзяў, а свайго роду ўстаноўка наладзіць усіх удзельнікаў уборачнай кампаніі на плённую працу, падзяка працаўнікам за іх жаданне сабраць як мага больш паўнавартасны каравай.

Адкрыў свята старшыня Бабруйскага райвыканкама Аляксандр Сухадольскі. Аляксандр Мікалаевіч павіншаваў камбайнераў і ўсіх прысутных з пачаткам масавай уборкі ўраджаю, пазначыўшы, што менавіта ад зладжанай работы ўсіх зараз залежыць вынік уборачнай кампаніі. Жнеі, чые песні ў гэты дзень ліліся над полем, у адказ ўручылі старшыні сімвалічны сноп ураджаю 2020 года. А далей наступіў самы хвалюючы момант. Механізатары селі за штурвалы сваіх камбайнаў і адзін за адным вывелі тэхніку на хлебную ніву. Што ж, не падвядзі, надвор’е, хлебароба! У добры шлях, жніво!

Фота Юрыя ЮРКЕВIЧА.

Последние новости

Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Бобруйского района! Дорогие земляки!

17 июля 2026
Читать новость
Культура

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем