Темы

Надышоў час уборкі ўраджаю

Надышоў час уборкі ўраджаю

Некаторыя сельгасарганізацыі за гэтую справу ўзяліся яшчэ на мінулым тыдні. Рабілі пракосы на пасевах, вялі абкоску палёў, даючы магчы­масць раслінам прасушвацца.

У філіяле «Харчавік-Агра» ААТ “Чырвоны харчавік АграСэрвіс” на дзень пятніцы вялася паўнавартасная ўборка азімага рапсу. На полі заўважылі 5 адзінак тэхнікі. На камбайнах працавалі Юрый Макавееў з памочнікам Дзмітрыем Бялоўскім, Ула­дзімір Юшкевіч з Яўгенам Леваненка і Віктар Крычко з Анатолем Гацко. МАЗамі кіравалі Яўген Дудаль і Віктар Ступень.

— Сітуацыя такая, што верхні ярус струкоў азімага рапсу паспеў, праз дзень-паўтара яны стануць трэскацца і высыпацца. Надвор’е ж наступных дзён і нават тыдня, як свед­чыць прагноз, абяцае быць дажджлівым, таму вырашылі не рызыкаваць, сабраць ура­джай, каб не дапусціць страт, — адзначыў дырэктар філіяла Міхаіл Стрыжэўскі, якога засталі на рапсавым полі. — Ужо колькі машын накіравалі на Бабруйскі завод раслінных алеяў у лік дзяржзаказу (неабходна паставіць 280 тон масланасення). Астатні ўра­джай збіраемся прадаць ім жа: і лагістыка выдатная, і цана задавальняе.

У свіране на мехдвары гаспадаркі ў гэты дзень былі задзейнічаны дзве ўстаноўкі АВС-25, дзякуючы якім — не без удзелу работнікаў — вялася першасная ачыстка рапсу: ад прымясяў і пустазелля. Пасля гэтага чорнае золата накіроўвалася на камбінат хлебапрадуктаў на дасушку, адтуль — на завод раслінных алеяў.

Андрэй Кавальчук, Аляксей Вільчык, Алена Друзік і Наталля Харанека — на ачыстцы насення рапсу

Па стане на раніцу ўчарашняга дня азімы рапс у “Чырвоным харчавіку АграСэрвісе” быў убраны з плошчы 226 га (пасеяна 250 га), намалочана 433 тоны масланасення.

Першасная ачыстка рапсу

Ужо каторы год з перавозкай ураджаю сельгасарганізацыі дапамагае індывідуальны прадпрымальнік Дзмітрый Дзяменцьеў са сваёй тэхнікай. Дзмітрый Максімавіч — з колішніх перадавікоў колішняга “Прагрэсу”, прывык працаваць на сумленне, і цяпер, па словах дырэктара Стрыжэў­скага, з пастаўленай задачай спраўляецца гэтак жа выдатна.

Дзмітрый Максімавіч Дзяменцьеў

Не за гарамі масавая ўборка хлябоў — збажыны і зернебабовых. Іх раёну трэба ўбраць з плошчы 16 тысяч гектараў. Плюс да гэтага — прыкладна 3 500 га кукурузы на зерне. У гаспадарках праводзяць абследаванне пасеваў, сочаць за вільготнасцю зерня, каб пачаць жніво ў аптымальны для гэтага час. У радзе гаспадарак праводзяць абкоску хлебных ніў, зерне сплюшчваюць, закладва­юць у поліэтыленавыя рукавы для працяглага захавання на корм жывёле. На асобных участках, у радзе гаспадарак, праводзіцца дысікацыя пасеваў — апрацоўка гліфасатамі за 10 дзён да пачатку ўборкі, што садзейнічае зніжэнню вільготнасці зерня, барацьбе з пустазеллем.
А ўжо пры вільготнасці 20-22% (падыход, як паведамілі ў райсельгасхарчы, індывідуальны) можна будзе пачынаць масавую малацьбу.
— Да ўборкі збажыны гатовы і сельгастэхніка, і людзі, — адзначыў намеснік начальніка райсельгасхарчу па механізацыі Аляксандр Каўранін. — Да той тэхнікі, што мелася ў раёне для гэтых мэт, сёлета прыбавяцца яшчэ два (набываюцца ў лізінг) зернеўборачныя камбайны КЗС-1218А-1 “Палессе”: у ААТ “Саўгас Кісялевічы” і ААТ “Агракамбінат Баб­руйскі” — усяго іх будзе 55. Гатовы да работы таксама і зернесушыльныя комплексы.


Цяпер галоўнае для сельгасвытворцаў — спрыяльнае надвор’е. Сумныя вынікі, да якіх прывяла непагадзь мінулых выхадных — трывалае пацверджанне таго, наколькі залежыць раслінаводства ад надвор’я. У выніку дажджу з градам, як паведамілі ў райсельгасхарчы, у ноч з суботы на нядзелю ў “Гіганце” адбылася гібель азімага рапсу на плошчы болей за 200 га, пашко­джаны бульбяныя палеткі. У ААТ “Неўскі-Агра” пашко­джана 400 га кукурузы, каля 170 га пасеваў цукровых буракоў, звыш 100 га азімага рапсу.


У цэлым па раёне азімы рапс неабходна ўбраць на плошчы 2 368 гектараў. Убрана, па апошніх дадзеных, 328 га, намалочана 558 тон масланасення. На ўборку культуры адводзіцца прыкладна 10 дзён.
Зерне плануецца дасуш­ваць. У каго такой магчымасці няма — адразу пастаўляюць на ААТ “Бабруйскі завод раслінных алеяў”. У СВК “Гігант” маецца ўласная рапсавая лінія для перапрацоўкі ўраджаю.
— У першую чаргу імкнемся выканаць дзяржзаказ, — гаворыць начальнік вытворчага аддзела райсельгасхарчу Віктар Садоўскі, — а гэта 1 700 тон масланасення.


Працягваецца ў раёне і нарыхтоўка корму, у прыватнасці сена з траў другога ўкосу. На сёння яго маецца звыш 4 000 тон, болей за 61 000 тон пакладзена сенажу. У разліку на ўмоўную галаву жывёлы ў цэлым па раёне нарыхтавана 10,8 ц к. адз., што болей, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

В Бобруйском районе спасатели проехали по маршруту автолавки и напомнили сельчанам о безопасности

18 апреля 2024
Актуально

Подготовку к первому заседанию VII ВНС обсудили на совещании у Лукашенко

18 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Патрулирование, контроль трудовой дисциплины. МВД об обеспечении правопорядка на селе

18 апреля 2024
Ваше здоровье

Безопасность превыше всего: в Бортниковской школе прошел круглый стол

18 апреля 2024
Общество

Некоторых ветеранов тыла в Беларуси признают участниками ВОВ и повысят размер матпомощи

18 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Военнослужащие и юные патриоты высадили деревья на территории Брожского лесничества

18 апреля 2024
Человек и природа

До +13°С и дожди прогнозируют сегодня в Беларуси

18 апреля 2024
Образование

РИКЗ: изменить предмет ЦЭ после окончания регистрации нельзя

17 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Открытое первенство ДОСААФ по джип-спринту пройдет в Бобруйском районе

17 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024