Темы

На палях раёна: іх праца — сапраўдны подзвіг

На палях раёна: іх праца — сапраўдны подзвіг

У раённых гаспадарках уся ўвага на гэтую пару да корманарыхтоўкі. Касьба, валкаванне, здрабненне травы, заварочванне яе ў палімерную ўпакоўку, перавозка зялёнай масы да траншэй ці іншых месцаў складзіравання корму, на падкормку жывёле — на гэтых работах задзейнічана цяпер шматлікая тэхніка і асноўныя людскія рэсурсы сельгасарганізацый.

Па стане на ўчарашнюю раніцу, як паведамілі ў райсельгасхарчы, у раёне скошана (без уліку зялёнай масы на корм) звыш 10 тысяч гектараў траў першым укосам, на болей чым 9 тысячах гектараў трава ўбрана. Сенажу нарыхтавана амаль 45 тысяч тон пры плане без малога 120 тысяч, сена паўтары тысячы тон пры заданні 14793 т, сіласу — звыш 2 тысяч тон (заданне — 132 тысячы тон), у тым ліку сенажу ў полімерную ўпакоўку — 4967 тон пры заданні 10900.
На ўмоўную галаву жывёлы ў сярэднім па раёне нарыхтавана 7,39 ц к. адз., што некалькі меней (8,20), чым на адпаведную дату папярэдняга года. Між тым, у радзе гаспадарак гэты паказчык значна пераўзыходзіць сярэднераённы: у ААТ “Міхалёўская Ніва” нарыхтавалі звыш 13 ц к. адз., у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” — 10 з паловай, у ААТ “Саўгас Кісялевічы” — 12,3 ц к. адз., у ААТ “Аграмашсервіс” — болей за 9 ц к. адз. Меней астатніх на ўмоўную галаву нарыхтавана ў ААТ “Стасеўка” і ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — адпаведна 3,70 і 3,78 ц к. адз. Нізкім застаецца паказчык таксама і ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — 5,43 ц к. адз.

***

У ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”

Недастатковыя тэмпы нарыхтоўкі травянога корму ў “Агракамбінаце Бабруйскі” выкліканы, як тут патлумачылі, асаб­лівасцю сенажацяў. Траву на сянаж у гаспадарцы выкарыс­тоўваюць пераважна лугавую, а доступ тэхнікі да сенакосаў з-за дажджоў некаторы час быў замаруджаны.
— Яшчэ і зараз выкарыс­тоўваем буксір, — ківае ў бок энерганасычанага трактара першы намеснік дырэктара Мікалай Гертман, якога ў панядзелак засталі на сенакосе паблізу цяпер ужо зніклай вёскі Віктараўка, дзе вяліся касьба, валкаванне, здрабненне і адвозка травы.
Траншэя на тэрыторыі МТК в. Баранавічы, куды складзіравалі травяную масу, пятая па ліку ў гаспадарцы. Да гэтага па яме закрылі на малочна-таварных фермах вёсак Емяльянаў Мост і Багушоўка, дзве — на МТФ в. Дойнічава.
Травянога корму “Агракамбінату Бабруйскі” патрабуюцца ўнушальныя аб’ёмы. Аднаго сенажу звыш 23-х тысяч тон, прыкладна столькі ж сіласу. Але ж і развярнуцца тут ёсць дзе! Апошняе ды наяўнасць мінулагодніх запасаў даюць падставу калектыву разліч­ваць, што кормам пагалоўе будзе забяспечана.
Акрамя таго што вядзецца закладка сенажу на зіму, створаны атрад (касілка і тры тэхнікі на адвозцы), які нарыхтоўвае зялёную масу для штодзённай падкормкі жывёлы.
Спыняць на сенажаці машыны, каб сфатаграфаваць герояў дня, мы, прызнаюся, не адважыліся: занадта рупіліся механізатары і вадзіцелі, каб кампенсаваць вымушанае прамаруджванне. Таму абыхо­дзімся імёнамі гэтых мужных, адданых зямлі, ёю ж загартаваных працаўнікоў сельскай гаспадаркі.
КВК-800 у дзень нашага наведвання кіравалі Аляксандр Гаўрыленка і Віталь Баранаў, на Палессі-250 з КПР-9 — Рыгор Храмеля, на трактары МТЗ-3035 з касілкай КПР-9 — Арцём Астрэйка, на граблях — Андрэй Петрушэня. На перавозцы травяной масы задзейнічаны Аляксандр Булацкі, Сяргей Пархімчык, Пётр Луц, Ілля Шавель, Юрый Лавіцкі, Міхаіл Бузак, Кірыл Дайнека і Андрэй Кузняцоў. Дарэчы, браты апошняга — Анатоль і Юрый Кузняцовы, заняты на трамбоўцы зялёнай масы ў траншэі.

У ААТ “Саўгас Кісялевічы”

Рупіўся, працаваў з аглядкай на дождж у панядзелак і корманарыхтоўчы атрад ААТ “Саўгас Кісялевічы” — работы вяліся на сенажаці паблізу в. Лысая Горка. У траншэю на мясцовай ферме (шостую па ліку ў гаспадарцы) звозілася і нарыхтаваная сянажная маса.
Пабыўшы на сенажаці ў 30-градусную спякоту, без адзінага подыху ветру, зразумела, што зусім не важна, хто колькі скасіў ці звалкаваў травы, хто колькі (больш ці меньш) перавёз зялёнай масы ад камбайнаў. Усе без выключэння гэтыя людзі — героі дня, сама­ахвярныя, адданыя работнікі зямлі, шчырыя і адкрытыя, як сама вёска. А іх праца — сапраўдны подзвіг!

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024