Темы

Канікулы цікавыя і бяспечныя

Канікулы цікавыя і бяспечныя

Летнія канікулы ў разгары. І калі для дзяцей гэта пара бестурботнага адпачынку, то для тых, хто арганізоўвае і забяспечвае аздараўленне — час напружанай работы: для хлопчыкаў і дзяўчынак важна не толькі фізічна загартавацца, але і набрацца станоўчых эмоцый. Ды, што самае галоўнае — правесці канікулы бяспечна, не «аступіцца» — вольнага ж часу без бацькоўскага кантролю ў гэты перыяд болей чым дастаткова. Таму і ў аздараўленчых лагерах, і па месцы жыхарства дзяцей праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы як забаўляльнага, так і выхаваўчага характару.


Юных грамадзян вёскі Стасеўка, да прыкладу, супрацоўнікі раённага фізкультурна-спартыўнага клуба ў адну з субот сабралі на спартландыю «Летнія забавы». Мерапрыемства прайшло ў рамках работы «аўтацягніка» для непаўналетніх, якія пражываюць у аддаленых ад устаноў адукацыі населенных пунктах, у мэтах папярэджання супрацьпраўных іх паводзін. Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі ад спартландыі не толькі зарад бадзёрасці — прадэманстравалі сваю фізічную загартоўку — але і салодкія прызы.
Самым сур’ёзным чынам падыйшлі да плану мерапрыемстваў у лагеры з дзённым знаходжаннем для вучняў 2-6-х класаў “Сонейка” Гарбацэвіцкай школы. На працягу 18-ці тэматычных дзён, як паведаміла дырэктар аздараўленчай установы Наталля Шыпіна, выхаванцы ўдзельнічалі ў цікавых мерапрыемствах і гульнях, сярод якіх “Дзень сустрэч” з хвілінкай бяспекі на тэму “Як абара­ніць сябе ад COVID-19”; размова “Усім вам, хто вынес тую вайну, — паклон і памяць пакаленняў”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай; гульнёвая праграма “Сцежка небяспечных месцаў”, падчас якой хлопчыкі і дзяўчынкі згадалі правілы пажарнай бяспекі, дарожнага руху, завастрылі ўвагу на правілах паводзінаў на ва­дзе; экспромт-канцэрт “Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались”, дзе кожны меў магчымасць прадэманстраваць сваё творчае майстэрства — у песні, танцы, чытанні вершаў і г. д.
Змястоўнае мерапрыемства — адкрыты дыялог на свежым паветры “Выбірай жыццё!” прайшло 26 чэрвеня на базе лагера працы і адпачынку “Маналіт” Ленінскага ВПК «Дз/сад-СШ». У межах Міжнароднага дня барацьбы з нарказалежнасцю і незаконным абаротам наркотыкаў з выхаванцамі сустрэліся намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама Наталля Праташчык, старшы ўперупаўнаважаны групы незаконнага абароту наркотыкаў і супрацьдзеяння гандлю людзьмі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Аляксандр Шыла і метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вікторыя Шунько. Вучням расказалі пра наступствы спажывання наркотыкаў і адказнасць за дзеянні ў адносінах іх, пра небяспеку, якая можа пад­сцерагаць у сетцы Інтэрнэт. Старшы інспектар групы па грамадзянству і міграцыі РАУС Марына Кузьміч нагадала пра неабходнасць своечасовага афармлення дакументаў на пашпарт грамадзяніна Рэспуб­лікі Беларусь, своечасовы абмен пашпарта.


Камісія па справах непаўналетніх і аддзел па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама нагадваюць, што лета — час адказнасці бацькоў за жыццё і здароўе дзяцей. Дарослым неабходна кант­раляваць баўленне часу дзяцей і падлеткаў, з якімі здараюцца неабдуманыя ўчынкі, яны трап­ляюць пад уплыў кампаніі, бязмэтна бавяць час з малазнаёмымі, ужываюць спіртныя напоі, купаюцца ў забароненых на тое месцах, кіруюць транспартным сродкам без ва­дзіцельскага пасведчання, пранікаюць, у пошуках лёгкага заробку, на дачы. Усё гэта ў выніку абарочваецца адміністрацыйнымі і крымінальнымі справамі, праблемамі са здароўем, а ў горшым выпадку — гібеллю дзяцей ад знешніх прычын.

Алена КАРПЕНКА.
Фота з архіваў лагераў.

Последние новости

Общество

От аварии до возрождения. Три этапа ликвидации последствий аварии на ЧАЭС, которые прошла Беларусь за 40 лет

24 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Очень медленно разворачиваемся, надо ускоряться. Лукашенко обозначил актуальные задачи по развитию агросервисов

24 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

На берегах Березины прошла акция «Беларусь синеокая»

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

28 апреля — Всемирный день охраны труда

24 апреля 2026
Читать новость
Общество

Об определении мест пользования поверхностными водными объектами для рекреации, спорта и туризма и мест, запрещенных для купания

24 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Последствия непогоды в Могилевской области

24 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем