Темы

Гарохаўка: ва ўспамінах і дзень сённяшні

Гарохаўка: ва ўспамінах  і дзень сённяшні

З гісторыі

Населены пункт размяшчаецца ля шашы Бабруйск-Глуск. Назва паходзіць ад асновы “гарох”, Гарохаўкай называлі поле, на якім заснавана пасяленне. У пісьмовых крыніцах згадваецца з 17 ст. У 1639 г. — урочышча Гарохаўка Бабруйскага староства Рэчыцкага павета Вялікага княства Літоўскага. З 1793-га — у складзе Расіі, з 1795-га — у Бабруйскім павеце Мінскай губерніі. На 1847 год — вёска, 12 двароў, 150 жыхароў. У 1917-м — вёска Гарбацэвіцкай воласці Бабруйскага павета, 19 двароў, 113 жыхароў. Паводле перапісу 1926 года ў населеным пункце 27 двароў, 142 чалавекі. У 1930 годзе створаны калгас “Рассвет”. З 1983 года — цэнтр сельсавета. На пачатак 1997 года тут налічвалася 197 двароў, 513 жыхароў, у вёсцы былі сядзібы сельсавета і калгаса, майстэрні па рамонце сельгас­тэхнікі, малочна-таварны комплекс, устаноўка па прыгатаванні вітаміннай мукі, зернедрабільня, лесапільня, ветэрынарны пункт. Дзейнічалі сярэдняя школа, ФАП, дзіцячыя яслі-садок, аддзяленні сувязі і ашчаднага банка, бібліятэка, сталовая, аўтаматычная тэлефонная станцыя, стадыён, Дом культуры, тры магазіны, комплексны прыёмны пункт.

Цяперашняе

Сучасная Гарохаўка — не тая, што тры і нават два дзясяткі год таму. З вышэйпералічаных аб’ектаў сацыяльнай сферы функцыянуюць прадуктовы магазін, узведзены ўжо ў новым тысячагоддзі СДК (з некаторага часу — Дом народнай творчасці), бібліятэка. Паштовыя паслугі насельніцтву аказ­вае перасоўная “Пошта” — у дзень нашага наведвання якраз і засталі яе ў вёсцы. Дзяцей на навучанне падвозяць у Глушанскі ВПК “Дз/сад-СШ”. У будыніне прасторнай школы вось ужо колькі год месціцца ТАА “Белтэя” — прадпрыемства па вырабе фітачаю. Апошняе, як і адраджэнне работы малочна-таварнага комплексу, гарохаўцы лічаць станоўчым: створаны новыя працоўныя месцы. Па дадзеных Гарбацэвіцкага сельсавета, у населеным пункце пастаянна пражывае 274 чалавекі, у тым ліку 37 дзяцей, болей за палову жыхароў (163) — праца­здольнага ўзросту.

З шэрагу двухпавярховых шматкватэрных дамоў, якія ў свой час пабудавала мясцовая сельгасарганізацыя, каб матываваць работнікаў застацца (каб атрымаць кватэру, даво­дзілася пастаяць у чарзе),
“у дзеянні” толькі два. Іншыя ўжо колькі год як знесены. Яшчэ адзін, па вул. Цэнтральнай, чакае свайго “прысуду”. Тут жа напамінкам пра колішняе бурлівае жыццё стаяць пус­туючымі калгасная кантора, будыніна КБА, прамтаварная крама.

Пенсіянер, колішні механізатар мясцовай гаспадаркі Міхаіл Антонавіч Міхайлоўскі не ўтрымліваецца ад эмоцый, расказваючы пра свае жыццё:

— Нам двойчы прапаноўвалі кватэру ў Бабруйску, і мы не пераехалі. Не хацелі! Гаспадарка была моцная! Хоць зямля ў нас не сказаць каб урадлівая, але ж уздаблялі штогод добра, торфу не шкадавалі, і ўраджаі атрымлівалі такія, што іншыя на тлустай зямлі не мелі. Малака звыш 5 тысяч на карову даілі — у кожнай вёсцы хлеў быў. А якую гародніну вырошчвалі! Адной капусты колькі гатункаў, рэдзькі, таматаў… Цяпліцы паўсюль стаялі, ні адзін кавалачак зямлі не пуставаў.

Сям’я Міхайлоўскіх

— Ды як працавалі! — далучаецца да размовы жонка Сусанна Іосіфаўна. — Хлопцы-механізатары адзін перад адным стараліся, імкнуліся, каб абавязкова перавыканаць норму — гонар жа быў!

Сам Міхаіл Антонавіч за добрую працу пабываў у Балгарыі. Ездзіў як перадавы механізатар: і абменьвацца вопытам, і дапамагаць з уборкай, якая там пачыналася раней, чым у Беларусі. За плённую працу, акрамя шматлікіх “мясцовых” узнагарод, мае медаль “За працоўную доб­лесць” і ордэн Дружбы народаў СССР.

Пад канец вуліцы Цэнтральнай, па правы яе бок — брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі акупантамі. У 1976 годзе на магіле ўстаноўлены помнік-абяліск. Менавіта да гэтага святога месца прыходзяць гарохаўцы ў пераможныя майскія дні, каб аддаць даніну памяці воінам-вызваліцелям, падзяка­ваць ветэранам за мірнае сёння.

І хоць усе тыя, хто вызваляў Радзіму ад акупантаў, пайшлі з жыцця — сёлета Беларусь адзначыла 76-ю гадавіну вызвалення ад ворага — людзі, якія памята­юць вайну, дагэтуль без слёз не могуць згадваць пабачаныя дзіцячымі вачыма страшэнныя падзеі ліхалецця, у населеным пункце маюцца. Адна з іх — жыхарка “старой” Гарохаўкі (так мясцовыя называюць вул. Партызанскую) Алімпіяда Аляксееўна Фурс.

— Восьмы год мне ішоў, калі нас — трое малых і маці, выгналі з хаты, — цяжка ўздыхнуўшы, пачынае аповед субяседніца. — Добра памятаю, што раніца была… Грузавую нямецкую машыну…

Алімпіяда Фурс

Падштурхоўваючы вінтоўкамі, нас і яшчэ некалькі сямей туды пасадзілі. Прывезлі, як потым даведаліся, у Бабруйск на станцыю “Бярэзіна”, пагрузілі ў вагоны, павезлі. Куды, чаго — ніхто не ведаў і не пытаўся. Мы, дзеці, мала што разумелі, а дарослыя плакалі… Калі цягнік спыніўся і дзверы адчыніліся, немец, як цяпер памятаю, стаў выганяць з вагона… Назаўжды ўрэзаўся ў памяць пах, які стаяў, — гарэлага пер’я, падушак. Людзі не хацелі выходзіць з вагона, баяліся, што адразу ж пастраляюць… Ды нікуды не дзенешся — пастроілі і пагналі па размытай сакавіцкай дарозе. Наймалодшаму ў нас тры гадкі было. Каб лягчэй ісці, маці выкінула тое нямногае, што прыхапіла, пакінула толькі прасціну, перавязалася ёй… Па тых, хто не мог ісці, але нешта нёс, тут жа стралялі. Маці паспрабавала патлумачыць немцу, што ісці хутка не можам: дзеці надта малыя. Той у адказ стаў падымаць вінтоўку. І я малая зразумела намер — ухапілася з жаху за гэтую вінтоўку, павісла на ёй (Алімпіяда Аляксееўна пачынае плакаць). Немец рассмяяўся, стаў зноў нас падштурхоўваць…

Затое з якой асалодай, як і многія ў Гарохаўцы, расказвае субяседніца пра насычанае жыццё населенага пункта ў часы яе маладос­ці, калі прыехала сюды аграномам, а пасля на працягу не аднаго дзясятка год працавала эканамістам у гаспадарцы.

Дом Алімпіяды Фурс

Дом Алімпіяды Аляксееўны дагледжаны, добраўпарадкаваны. Клапоціцца пра гэта сын-гара­джанін, таксама пенсіянер, хоць і працуючы. Гэтай парой, як кажа, у горадзе рабіць няма чаго, а тут — лагода, цішыня і заўжды знойдзецца чым заняцца.

Зрэшты, абноўлены выгляд у многіх домаўладанняў Гарохаўкі: і ў тых, дзе людзі жывуць пастаянна, і якія выкарыстоўваюцца пад дачы — адраджаюць нашчадкі і проста гараджане, якіх прывабіў гэты “жывы” лясны куточак. Таму, нягледзячы на панурасць пустуючых збудаванняў, населены пункт, асабліва цяпер улетку, калі жыхароў значна дадалося — то тут, то там вядуцца рамонтныя работы, даносіцца гул газонакасілкі — выглядае свежым і ўтульным.

А добраўпарадкаванне тэрыторыі Дома народнай творчасці і ўвогуле зачароўвае.
— З нядаўняга часу называемся Домам народнай творчасці, — расказвае дырэктар, таксама з мясцовых Валерый Кліменцьевіч Васілеўскі, праводзячы нас па прасторных залах. Знаёміць з культурнымі каштоўнасцямі мясцовасці, вырабамі тутэйшых умельцаў, цікавымі музейнымі экспанатамі, сярод якіх перада­дзеныя ў дар з замежжа ручнікі болей чым стогадовай даўніны, з захаваннем традыцый роднага краю, работай з дзецьмі па развіцці творчых здольнасцяў. Апошнім, як даведаліся, ахвотна дзеліцца з юнымі землякамі — вядзе гурток па лазапляценні — Анатоль Мацвеевіч Прыгара. Работы яго і выхаванцаў, як і працы іншых мясцовых умельцаў (Любові Емяльянавай, Пятра Чарняўскага, Валерыя Васілеўскага) выстаўлены ў спецыяльна адведзеным для гэтых мэт пакоі. “Месца ў нас дастаткова, — кажа дырэктар, — таму ставім сабе задачу выставу з гадамі разнастаіць, напоўніць працамі ўмельцаў з суседніх вёсак”. Гуртковай работай па вакале займаецца з жыхарамі Вера Канстанцінаўна Гайшун, у чыёй прафесійнай дзейнасці не толькі саўгасная старонка, але і работа ў сельсавеце.

Знойдзецца ў сценах культурнай установы адпачынак і для дарослых — за невялікую плату тут можна правесці вечар за гульнёй у більярд ці тэніс.

…Тое, што ў Гарохаўцы не захаваў час — захавала людская памяць і адданыя гэтай зямлі жыхары. Валерый Васілеўскі і бібліятэкар Таццяна Краўчанка з задавальненнем дэманструюць мясцовую кніжку “Летапіс вёскі”, у якой — гісторыя населенага пункта, фотаздымкі не толькі выбітных падзей, святаў, мерапрыемстваў, але і людзей, якія праслаўлялі і развівалі Гарохаўку, пакінулі ў яе жыцці адметны след, там жа — творчасць мясцовай паэткі Алены Генадзьеўны Шчэрбінай. Ёсць у кніжцы і чыстыя старонкі, яны — для новых дат, урачыстасцяў і падзей, якіх у гісторыі вёскі, як тут спадзяюцца, будзе нямала.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024
Актуально

VII Всебелорусское народное собрание начало свою работу

24 апреля 2024
Общество

В Бобруйском райисполкоме прошло заседание районной комиссии по профилактике производственного травматизма

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024