Вытворчасць малака ў лічбах
За пяць месяцаў бягучага года вытворчасць малака ў сельгасарганізацыях раёна склала 14 093,8 т ці 115% да адпаведнага перыяду мінулага года, рэалізацыя — 12 641 т (118%).
Удой малака на адну карову за перыяд са студзеня па май склаў у цэлым па раёне 1 603 кг (+190 кг). У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” ад рагулі за 5 месяцаў у сярэднім ўзялі 2 949 кг (+306 кг), у філіяле “Варатынь” — 2 771 кг (+716), у ААТ “Міхалёўская Ніва” — 1 635 кг (+682), ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — 1 326 кг (-383 кг), ААТ “Неўскі-Агра” — 1 301 кг (+60 кг), у СВК “Гігант” — 1 091 кг (-98 кг), ААТ “Стасеўка” — 1 044 кг (+309 кг). Найніжэйшыя ўдоі ў БААТ “Аграмашсервіс” і ААТ “Саўгас Кісялевічы” — адпаведна 937 кг (+55 ) і 964 (+303 кг).
Алена КАРПЕНКА. Фота з архiву.