У БААТ “Аграмашсервіс” нарыхтоўваюць травяны корм

Каб забяспечыць ім жывёлу пад поўную патрэбу, гаспадарцы сёлета аднаго толькі сенажу неабходна занатаваць каля пяці тысяч тон.  

— Менавіта гэтым з пачатку корманарыхтоўкі якраз і займаемся, — кажа галоўны аграном сельгасарганізацыі Андрэй Рыгоравіч Чорны. — На сёння дадзенага віду корму ў траншэі і плёнку нарыхтавана прыкладна 70 працэнтаў ад патрэбы, і гэтая работа працягваецца, адначасова бярэмся за сена. Да таго ж штодня каля 40 тон свежаскошанай травы пастаўляецца на падкормку жывёле.

Учора за касьбой травастою на сенажаці паблізу в. Ясны Лес мы засталі Мікалая Віктаравіча Каўраніна. Яго трактар з касілкай КДН-210 убачылі яшчэ з аўтадарогі. Пасля некаторага правяльвання траву збіраліся спрэсаваць у рулоны. Мікалай Віктаравіч, нягледзячы на тое, што другі год на пенсіі (ільготнай — за плячыма 33 гады працы ў прафесіі), дома сядзець не збіраецца.

— Работа механізатарская, зразумела ж, нялёгкая, — дзеліцца ён. — Але ж і дома сядзець не хочацца: сярод людзей весялей. Што да корманарыхтоўкі, то яе, асабліва ў апошнія гады, ускладняе спякота. Ды нічога, працуем, разумеем: ёсць жывёла — трэба каб быў і корм.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.