Цяляты з меткай на ілбе
Цяляты “з сямёркай” на ілбе вось ужо каторы год з’яўляюцца на свет у некаторых раённых сельгаспрадпрыемствах.
— Справа ў спермапрадукцыі, атрыманай ад бычка, набытага дзяржплемпрадпрыемствам яшчэ ў 2013 годзе ў Расійскай Федэрацыі, — тлумачыць гісторыю незвычайных метак у жывёлы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Аляксандр Кісялёў.
— Сам набыты бычок такой асаблівасці не меў, а вось узяты ад яго для замарозкі насенны матэрыял — спрацавалі гены —
“сямёркі” час ад часу выдае, прыводзячы ў захапленне жывёлаводаў.
Цяляты з такой своеасаблівай меткай на ілбе, як ён адзначыў, можна сустрэць у такіх раённых сельгасарганізацыях як ААТ “Неўскі-Агра”, “Міхалёўская Ніва”, СВК “Гігант”.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву райсельгасхарча.