Темы

У філіяле «Харчавік-Агра» нарыхтоўваюць травяны корм

У філіяле «Харчавік-Агра»  нарыхтоўваюць травяны корм

Да гэтай работы гаспадарка прыступіла першай у раёне. І па стане на панядзелак 800 тон сенажу па сучаснай тэхналогіі — у рулоны — ужо было занатавана.

— За корманарыхтоўку ўзяліся 5 мая, непасрэдна заварочваць у рулоны сталі 8-га, — дзеліцца галоўны аграном Валянціна Масолава. — Запланавана нарыхтаваць такім спосабам 1800 тон травяной масы, але мяркуем, што аб’ёмы гэтыя значна пераўзыдзем, пакладзем у межах 2-2,5 тысяч тон. Корм сябе выдатна зарэ­камендаваў — якасны, не дае адходаў.

Ранняя нарыхтоўка травы ў гаспадарцы стала магчымай, па словах галоўнага агранома, дзякуючы кулісным пасевам зялёнаўкоснага жыта, рапсу і сурэпіцы. Іх у “Харчавіку-Агра” было 350 гектараў. На панядзелак няўбранымі заставалася 30 га. Менавіта з такіх пасеваў нарыхтавалі 700 тон сенажу ў рулоны, яшчэ 100 тон — на гектарах даўгалетняй пашы.

І сёлета, і ў мінулым годзе занатоўка травы ў рулоны — выключна на механізатары Аляксандры Ступені. “Чалавек ён старанны, працавіты, — кажа пра земляроба галоўны інжынер Антон Рэдкі. — Сялянскую працу добра ведае, да яе асаблівасцей ставіцца з разуменнем — калі трэба, то і ў 5 раніцы гатовы прыступіць. Надзвычай адказна ставіцца да тэхнікі. Не перагружае, не чакае, калі той ці іншы механізм прывядзе да збою — рэгулярна агледжвае, своечасова абслугоўвае”. Незнарок і набыты ў мінулым годзе рулонны прэс-упакоўшчык Krone Сomprima CF 155 XС даверылі менавіта Аляксандру.

Зрэшты, корму для жывёлы ў гаспадарцы дастаткова яшчэ і леташняга, запас зрабілі на два гады.

— З парожніх — адна толькі сянажная траншэя, — дзеліцца Валянціна Якаўлеўна. — Каб не прэс для рулонаў (апошнія звозяць на адкрытыя пляцоўкі ля фермаў), то не было б куды і занатоўваць свежую траву.

Поўныя яшчэ і сенавалы. Аднак лугавое сена, як і штогод, нарыхтоўваць будуць: ніхто не ведае, якім будзе гэты і наступныя гады, а запас, як любяць тут казаць (і гэтага прынцыпу прытрымліваюцца), бяды не чыніць.

Не забываюцца ў “Харчавіку-Агра” і на догляд пасеваў. З бліжэйшых клопатаў — фунгіцыдная апрацоўка азімага рапсу на 250 гектарах, усё неабходнае для догляду маецца. У цэлым жа азімыя, па словах спецыяліста, не сказаць каб дрэнныя, але недахоп вільгаці адчувальны — добрага б дажджу ім. Што да яравых культур, то яны тут узышлі дружна. Хоць з першымі пасевамі “прыйшлося павазіцца”: ячмень прыхвацілі маразы. Каб выправіць сітуацыю, давялося неадкладна падкарміць яго, cтаноўча на пасевы паўплываў і дожджык. Таму ў гаспадарцы спадзяюцца, што ўсё будзе добра, і ўраджай абавязкова парадуе.

У цэлым жа па раёне, па стане на ўчарашні дзень, ужо завяршылі сяўбу кукурузы, хімпраполку цукровых буракоў, тры дні як пасадзілі бульбу. Гэтым часам вядуцца хімпраполкі яравых збожжавых і зернебабовых культур, актыўна рыхтуецца сельгастэхніка, якая будзе задзейнічана ў нарыхтоўцы травянога корму. У той жа час дзве гаспадаркі — філіялы “Харчавік-Агра” і “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” — нарыхтоўкай корму ўжо займаюцца. Таксама звыш адной тысячы тон сенажу з азімай сурэпіцы закладзена ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” і прыкладна 500 тон такога корму — у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”.
Усяго ж раёну сёлета трэба нарыхтаваць 74 тысячы тон кармавых адзінак травянога корму. Гэта прыкладна 14 тысяч тон сена, 119 тысяч тон сенажу і 932 тысячы тон сіласу.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Мониторинг «БелГИЭ»: МТС подтвердил лидерство по качеству связи в Республике Беларусь

17 июля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

ГАИ просит отозваться очевидцев ДТП

17 июля 2026
Читать новость
Общество

19 июля пройдет традиционный крестный ход, посвященный престольному празднику Ризоположенского храма аг. Горбацевичи

17 июля 2026
Читать новость
Общество

18 июля в Бобруйском райисполкоме проведет прямую телефонную линию Марина Тарелкина

17 июля 2026
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Бобруйского района! Дорогие земляки!

17 июля 2026
Читать новость
Культура

«Зеркало истории суверенной Беларуси». Лукашенко о 35-летии фестиваля «Славянский базар в Витебске» 

17 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем