Темы

Падзяка за працу

Падзяка за працу

Прыняць удзел у кожнай добрай ініцыятыве, не пакі­нуць без увагі ніводнае працоўнае дасягненне, падзяка­ваць тым, хто на перадавой сельгасвытворчасці — такую задачу ставіць і цвёрда яе прытрымліваецца Бабруйскі райкам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК.

У гэтых мэтах у панядзелак старшыня райкама прафсаюза Надзея Дудаль і начальнік вытворчага аддзела ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Віктар Садоўскі наведалі філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік”, ААТ “Неўскі-Агра” і ААТ “Агракамбінат Бабруйскі”, уручылі перадавікам вытворчасці, тым, хто дасягнуў высокіх паказчыкаў на веснавых палявых работах, Лісты ўдзячнасці і каштоўныя падарункі ад прафсаюзнай арганізацыі.

— Практыку адзначаць лепшых работнікаў галіны будзем працягваць, — гаворыць Надзея Дудаль. — Некалькі раней удзячнасці і прадуктовыя наборы ўручылі жывёлаводам, чые паказчыкі заслугоўваюць быць перанятымі. Спадзяемся, што нашая ўвага стане дадатковым стымулам для людзей працаваць з максімальнай выкладкай і самааддачай.

Віктар Садоўскі заакцэнтаваў увагу герояў дня на значнасці механізатарскай работы і неацэнным укладзе, які яны ўносяць сваёй працай дзеля забеспячэння харчовай бяспекі краіны.

З улікам таго што добрая праца павінна і добра аплачвацца, прадстаўнікі прафсаюзаў і райсельгасхарчу пацікавіліся разлікам за работу ў выхадныя дні, памерам заработнай платы механізатараў, своечасовасцю яе выплаты. Прадэманстраваўшы дасведчанасць у гэтым пытанні, узнагароджаныя выказалі задаволенасць заробкам.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Доставка — с безопасностью

3 сентября 2026
Читать новость
Адзінства. Радзіма. Незалежнасць

«Трыбуна працы» запускает проект «Ад падзела да адзінства»

3 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 3 сентября: до +23°С, небольшие дожди

3 сентября 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Аграрии «Агрокомбината Бобруйский» ведут уборку кукурузы на силос

2 сентября 2026
Читать новость
Человек и природа

В Беларуси открыт сезон охоты на бобра и выдру

2 сентября 2026
Читать новость
Общество

Виталий Великанов. Теплица пятого поколения и высокий конкурс. Почему БГСХА остается лидером среди аграрных вузов страны

2 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем