Сяўба ідзе сваёй чаргой

Нягледзячы на, здавалася б, няўстойлівае надвор’е, пасяўныя работы — у асноўным сяўба ячменю і аўсу — на бабруйшчыне актыўна вядуцца. У цэлым па раёне, у адпаведнасці з апошнімі дадзенымі, пасеяна больш за палову ад запланаваных плошчаў — 3000 гектараў з неабходных 5330 га.
Сяўбой займаюцца ўсе гаспадаркі. Пры гэтым у філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” раннюю ярыну ўжо цалкам пасеялі. У ААТ “Міхалёўская Ніва”, да прыкладу, набліжаюцца да завяршэння: пасеяна 430 з 500 запланаваных гектараў. Клінок у 340 гектараў (план 540 га) пасеяны ў філіяле “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Болей за палову ад неабходнага засеяна ранняй ярыной у ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” — 360 з 520 гектараў. Набліжаюцца да паловы (275 з 590 га) у Бабруйскім ААТ “Аграмашсервіс”.
Сярод іншых палявых работ, якой на гэтую пару займаюцца ў гаспадарках, — унясенне пад сяўбу мінеральных угнаенняў, арганікі, падкормка азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі азімых. У ААТ “Неўскі-Агра” разам з іншым займаюцца пабелкай дрэў у садзе.
Алена КАРПЕНКА. Фота з архіву.