Темы

Пустошка і яе жыхары

Пустошка і яе жыхары

Калі б вёска Пустошка была адзіным населеным пунктам на Магілёўшчыне, дзе колішняе бурлівае жыццё скасавалася не тое каб на нет, але да 10-ці з паўтысячы (у лепшыя часы) пастаянных жыхароў, то можна б было меркаваць, што справа ў яе назве.

Незнарок жа кажуць — як карабель назавеш, так ён і паплыве. Але ж такіх вёсак і вёсачак у краіне сотні, і віной дэмаграфічнаму абмяленню, вядома ж, не іх назвы, а ўрбанізацыя насельніцтва, міграцыя з сельскай мясцовасці ў гарады, у эканамічна развітыя населеныя пункты.

Пустошка — вёска ў Бортнікаўскім сельсавеце, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Цялуша на лініі Бабруйск-Жлобін. Паводле мясцовага падання пасяленне заснавана на пустэчы, незанятым участку зямлі, адсюль і назва. Па пісьмовых крыніцах згадваецца з 19-га стагоддзя. Вядома, што ў 1838 годзе гэта была ўласнасць памешчыкаў Булгакаў, у вёсцы налічвалася 65 чалавек мужчынскага полу. Паводле перапісу 1897 года — вёска Бортнікаўскай воласці Бабруйскага павета з 55 дварамі і 472 жыхарамі, у якой меліся ветраны млын і пастаялы двор, дзейнічала школа царкоўнай граматы — у 1906 годзе была ператворана ў царкоўнапрыходскую, для яе пабудавана новае памяшканне. На пачатку 20 ст. у населеным пункце 65 двароў, 517 жыхароў. У 1914 г. вёска разгорнута на хутары. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі тут створана працоўная школа 1-й ступені, у 1925 го­дзе ў ёй навучаліся толькі хлопчыкі — 64 чалавекі. У 1925 годзе да Пустошкі, як і шэрагу іншых населеных пунктаў на Бабруйшчыне, далучаны вялікі ўчастак зямлі з дзяржаўнага фонду для забудовы колішніх парабкаў і беднаты. У гэты ж год створана пчалярскае таварыства “Прасвет”, а ў 1931-м — калгас “Асаавіяхім”, кузня. У 1926 годзе ў вёсцы налічвалася 78 двароў, 450 жыхароў. А ўжо ў 1997-м, усяго праз сем дзесяцігоддзяў, — 32 двары, 47 жыхароў. Нядоўга праіснаваў і калгас. У 50-я гады быў далучаны да суседняга “Гіганта”. На той час у “Асаавіяхіме”, які ўзначальваў Павел Маркавіч Міхалёнак, працавала 154 чалавекі, налічвалася 40 працоўных коней, 18 кароў, 22 свінаматкі, 4 бараны, 81 авечкаматка, шэраг дробнай жывёлы і 6 пчоласямей. У суседнія перспектыўныя Бортнікі — Вялікія і Малыя, перамясціліся многія жыхары Пус­тошкі. Яшчэ болей, у асаблівасці моладзь, асела ў Бабруйску. З часам спыніў сваю работу і магазін.

На гэты час на сямі дварах населенага пункта пастаянна пражывае 10 чалавек, з якіх 6 — пенсійнага ўзросту. Некалькі разоў на тыдзень у вёску прыязджае аўталаўка, да тых, у каго са здароўем праблемы — пад самую хату.

Аляксандр Васільевіч Дземянкоў

— Адток жыхароў пачаўся прыкладна ў 70-я гады мінулага стагоддзя, — кажа адзін з нямногіх карэнных жыхароў Пустошкі Аляксандр Васільевіч Дземянкоў, якога засталі непадалёк ад населенага пункта на працоўным месцы — аднайменнай жывёлагадоўчай ферме СВК “Гігант”, дзе ён працуе хутка 27 год, з іх 19 у якасці загадчыка. Сам ён, як і многія равеснікі, пасля войска абаснаваўся ў горадзе. А калі бацькі памерлі, пашкадаваў зводзіць гаспадарку, пакінуць на занядбанне дом — прыехаў жыць у родную вёску. Тым болей што і занятак знайшоўся — Міхаіл Пятровіч Левакоў прапанаваў работу на ферме.

— А цяпер, бывала, выйду ўначы — адчуванне, што адзін на ўсю вёску. Што далей? Жыццё пакажа. Пакуль сілы ды работа — працую, трымаем з жонкай гаспадарку, у горад наведваемся…

— Аўталаўкі да нас спраўна ходзяць, — кажа Ксенія Архіпаўна (разам з мужам Рыгорам Рыгоравічам Смалоўскім яны выйшлі на лай сабакі, які зайшоўся ад нашай прысутнасці ля домаўладання). — Дарогу чысцяць. На пачатку, як мы сюды толькі пераехалі, а гэта ўжо хутка 12 год, па-рознаму здаралася. Цяпер жа — чысцяць. Праўда, і зімы сталі не тыя.

Рыгор Рыгоравіч Смалоўскі з жонкай Ксеніяй Архіпаўнай

Сучасная Пустошка нагадвае хутчэй хутары. Хата Рыгора Рыгоравіча — адзіная з жылых, што месцяцца па левы бок ад дарогі з Малых Бортнікаў. Дом насупраць гаспадары выкарыстоўваюць пад летнік. Тыя з пабудоў, што лявей, даўно пустуюць. Адсутнасць суседзяў у большую частку года гаспадароў не засмучае. “Вы ж паглядзіце, якое раздолле!” — абводзячы рукой краявіды, кажа Рыгор Рыгоравіч. У карыстанні сям’і — амаль два гектары зямлі. “Уся бацькава зямля мне вярнулася”, — не без гордасці заяўляе ён. — Выкарыстоўваем пад гародніну, азімую збажыну (у гаспадарцы конь, каза), сенакос, пашу”. Асаблівага грашовага прыбытку, па словах сялян, зямля не прыносіць. На продаж яны выстаўляюць раннюю бульбу, ды і на яе апошнім часам попыт падае: расце колькасць прадаўцоў. У асноўным жа ўраджай размяркоўваюць паміж дзецьмі, якія ў горадзе, шмат патрабуе жывёла.

— Хоць стамляемся — працы ў сваёй гаспадарцы шмат — але ж па гораду не сумуем: паветра тут зусім іншае, чыстае, — кажа гаспадыня, ведучы нас у цяпліцу, дзе ўжо прабілася расада радысу. Яе муж тым часам выводзіць на прагулку каня, зрэшты, з пераабсталяванай пад хляўчук, ладнай па памерах бацькавай хаты, якой ні многа ні мала — 110 год і якая, як упэўнены гаспадар, перастаіць яго, значна пазнейшую — такія трывалыя там бярвенні.

Дом Клаўдзіі Сямёнаўны Грышчанка зноў жа на выгане — з іншых хат па вуліцы Паўночнай яшчэ суседская насупраць, якая “ажывае” толькі з вясной. Клаўдзія Сямёнаўна 1934 года нараджэння, здароўем немачная: падводзіць слых, перамяшчаецца толькі з кіямі. Вось ужо колькі год знаходзіцца пад доглядам унучкі Алены, якая з ёй жыве і працуе жывёлаводам у бліжэйшай да Пустошкі гаспадарцы Кіраўскага раёна. Межаванне з Кіраўшчынай — прычына таго, што карані многіх жыхароў населенага пункта менавіта адтуль. Клаўдзія Сямёнаўна ў гэтым плане не выключэнне.

Клаўдзія Сямёнаўна Грышчанка

— Немцы ў вайну нашу хату спалілі, — дзеліцца нялёгкімі ўспамінамі жанчына. — Нас з бацькамі ды аднавяскоўцаў у балоты (так мясцовыя называюць лагер для зняволеных) пагналі. Нацярпеліся…

Прыйшоўшы ў Пустошку замуж, Клаўдзія Сямёнаўна пачала працаваць у мясцовым калгасе. Была і цялятніцай, і даяркай, шмат год разам з мужам даглядалі авечак.

— Столькі людзей у нашай Пустошцы было! — згадвае маладыя гады і старажыл Зінаіда Арка­дзьеўна Грышчанка, якой споўніцца 90 год. Хата яе на Паўднёвай вуліцы. Як і папярэдніх суразмоўцаў — таксама асабняком.

— А раней жа тут людзі ўсё жылі, — ківае жанчына ўздоўж дарогі, па якой да яе дома пад’язджае аўталаўка. — Набіраю там (у аўталаўцы) нямнога, што мне адной трэба? Ды дзеці наведваюцца, прыво­зяць. Ва ўнукаў свае справы, а дзеці прыяз­джаюць. Сын вось курачак прывёз, кажа, каб не сумавала. Дык раз за разам выйду, абыйду вакол хаты, падлічу, ці ўсе 9, есці кіну. Адно дрэнна, каршун спакою не дае, разбягаюцца, хаваючыся ад яго.

Затое хавацца курачкам Зінаіды Аркадзьеўны ёсць куды — хмызняку вакол багата.

Як і “значна маладзейшая” за яе Клава Грышчанка (так Зінаіда Аркадзьеўна кажа пра Клаўдзію Сямёнаўну), жанчына родам з Кіраўскага раёна і гэтак жа пабывала падлеткам у “балотах”.

— Ды адна… Бацька зусім маладым памёр, маці пайшла на сямёра чужых дзяцей, нас з малодшым братам бабулі адвяла, — падпёршы твар старэчай рукой, пачынае нялёгкі аповед жанчына.
— Нагаравалася…

На франтах Вялікай Айчыннай ваявалі многія жыхары Пустошкі. Лёс аднаго з іх, Максіма Яфімавіча Міхайлёнка, да прыкладу, стаў вядомы толькі ў 2010 годзе. Аказалася, лейтэнант Максім Міхайлёнак быў лётчыкам, камандзірам эскадрыллі. У студзені 1943 года не вярнуўся з бою… У памяць пра яго ўдзячныя землякі ўвекавечылі імя М.Я. Міхайлёнка на помніку ў Вялікіх Бортніках.

…Увогуле, адчуванне — што час ў вёсцы спыніўся ці надта запаволіўся. У рэчаіснасць вяртаюць хіба толькі прыветныя позіркі адзінкавых дагледжаных хат, якія даюць зразумець, што жыццё ў населеным пункце працягваецца незалежна ад таго, што пра яго думаюць. А для тых, хто тут нарадзіўся і вырас, гэтае ў прамым сэнсе сонечнае месца, упэўнена, было, ёсць і будзе самым родным куточкам на зямлі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

“В ваших руках судьба страны”. Как Лукашенко держит свое слово – уникальные кадры первого ВНС

23 апреля 2024
Общество

Состоялся прием граждан в общественной приемной «Белая Русь»

23 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Главный ветеринар предприятия АПК под видом реализации павших животных на убой скрыл падеж 12 голов КРС: прокуратура Бобруйского района направила уголовное дело в суд

23 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Анастасия Гацко, заместитель председателя СПК «Гигант»: «Быть причастной к этому историческому событию — большая честь»

23 апреля 2024
Актуально

Кто они, делегаты Всебелорусского народного собрания?

23 апреля 2024
Человек и природа

До +15°С и преимущественно без осадков ожидается сегодня в Беларуси

23 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
Общество

Главная цель — нулевой травматизм

22 апреля 2024
Общество

Великий мыслитель и подвижник. 22 апреля — День рождения Владимира Ленина

22 апреля 2024
Актуально

Новое руководство в министерствах и местная вертикаль. Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы

22 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024