Пасяўная кампанія працягваецца

Пасеяўшы раннюю ярыну — збожжавыя і зернебабовыя культуры, у сельгасарганізацыях узяліся за сяўбу кукурузы. Па стане на раніцу серады культура была пасеяна на плошчы 2 890 гектараў, ці на трэцяй частцы ад запланаванага.

У стадыі завяршэння (пасеяна 500 гектараў або 80% ад задання) сяўба цукровых буракоў, выро­шчваннем якіх займаюцца ў акцыянерных таварыствах “Міхалёўская Ніва” і “Неўскі-Агра”.

Таксама днямі ў раёне прыступілі да пасадкі бульбы. Пад “другі хлеб” сёлета запланавана заняць 560 гектараў, з якіх 400 — у СВК “Гігант”.

Наперадзе — сяўба грэчкі. Гэтую культуру (60 гектараў) узяліся пасеяць у ААТ “Агракамбінат Баб­руйскі”.

Усяго ж ад сёлетняга яравога кліну ў 17 530 гектараў (план сяўбы) засеяна, па апошніх дадзеных, болей за 9 000 га. Глеба падрыхтавана на плошчы 12 000 га, і гэтая работа працягваецца.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.