Темы

Пачаўся сезон выпасу жывёлы

Пачаўся сезон выпасу жывёлы

Шэраг раённых сельгасарганізацый, у прыватнасці ААТ “Міхалёўская ніва”, “Саўгас Кісялевічы” пераводзяць жывёлу на летне-пашавае ўтрыманне.

— Да чатырох гуртоў, якія выпасаліся на ўчора, дзень ад дня будуць далучацца новыя, — адзначыў намеснік начальніка Бабруйскага райсельгасхарчу Аляксандр Кісялёў.

У “Міхалёўскай Ніве”, па яго словах, жывёла сілкуецца азімай сурэпіцай. Наладжана франтальнае выпасанне, што дасць магчымасць больш эканомна і рацыянальна выкарыстоўваць пашу. Але каб тэхналогія “працавала”, патрабуецца строгае яе выкананне і няспынны кант­роль з боку спецыялістаў гаспадаркі. На пашы абавязкова павінны прысутнічаць соль, вада. Дзеля вытрымкі цукрова-пратэінавых суадносін (у зялёнай траве шмат бялку) гаспадарка набыла, у адпаведнасці з тэхналагічнымі патрабаваннямі, неабходныя дабаўкі.

Перш чым выгнаць на пашу, рагулі ў абавязковым парадку апрацоўваюцца ад гнюса.

Цягам красавіку ў раёне запланавана перавесці на пашу 7 800 кароў. Выпас прадугледжаны не кругласутачны: увечары жывёла перамяшчаецца ў хлявы, дзе на сёння ёй прапаноўваюцца сілас, сянаж, канцэнтраты.

Алена КАРПЕНКА. Фота носіць ілюстрацыйны характар.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем