Темы

На пытанні пра каронавірус адказаў Уладзімір Гацко

На пытанні пра каронавірус адказаў Уладзімір Гацко

У панядзелак, 6 красавіка, на “прамой тэлефоннай лініі” з выбаршчыкамі быў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Гацко.

Не ўпершыню прысутнічаючы на “вочных” і “завочных” сустрэчах дэпутата з насельніцтвам, з разуменнем ставілася да таго, што літаральна ўсе пытанні ў яго адрас, да нядаўняга — кіраўніка медыцыны Бабруйшчыны, датычыліся менавіта гэтай галіны. Натуральным было і тое, што выключна ўсе, хто патэлефанаваў у гэты дзень, цікавіліся тэмай каронавірусу. Прыводзім некаторыя пытанні і адказы на іх.

— Муж працуе дальнабойшчыкам, вось-вось вернецца з-за мяжы. Якія павінны быць яго дзеянні і як нам у такой сітуацыі сябе паводзіць? Я маю на ўвазе самаізаляцыю.

— Пры перасячэнні мяжы вашаму мужу дадуць дакладныя рэкамендацыі, як дзейнічаць. Па-першае — самаізалявацца на 14 дзён. Было б нядрэнна, каб гэты перыяд, не сустракаючыся з сям’ёй, ён пажыў асобна. Калі на працягу 14 дзён не ўзнікненне адпаведных каронавірусу сімптомаў, то зможа далучыцца да сям’і. Калі ўзнікнуць — паведаміць у паліклініку і дзейнічаць па рэкамендацыі ўрача. Калі няма магчымасці правесці гэты час асобна, неабходна выконваць меры засцярогі: забяспечыць знаходжанне ў ізаляваным жылым пакоі, які дазваляе выключыць альбо максімальна абмежаваць любыя кантакты з іншымі асобамі; у выпадку адсутнасці такіх умоў — забяспечыць дыстанцыю не меней за 1,5 м ад іншых асоб; выкарыстоўваць медыцынскую маску, асобную пасцельную бялізну, асобныя ручнікі, асобны посуд; дакранацца паверхняў дзвярных ручак, механізмаў санітарна-тэхнічнага абсталявання і іншых прадметаў з выкарыстаннем аднаразовай сурвэткі; старанна мыць рукі з мылам не менш за 20 секунд альбо выкарыстаць антысептык для апрацоўкі рук; рэгулярна праветрываць памяшканне і праводзіць вільготную ўборку, ажыццяўляць апрацоўку дзвярных ручак, прадметаў мэблі, тэлефонных апаратаў і іншых прылад, санітарна-тэхнічнага абсталявання; выкарыстоўваць аднаразовыя насоўкі з наступнай утылізацыяй у закрыты смеццевы кантэйнер або плас­тыкавы пакет.

— Якая забяспечанасць нашых медустаноў апаратамі штучнай вентыляцыі лёгкіх?

— Апатараў дастаткова нават пры павышанай у іх патрэбе. Аднак, паўтаруся, сёння нівод­наму хвораму на каронавірус у Бабруйску падтрымка апаратаў ШВЛ не патрабуецца. Пры гэтым заўважу, што ў нас надзвычай сумленныя ўрачы, якія граматна робяць сваю работу, ім вялікі дзякуй за гэта.

— Чаму санстанцыя не кант­ралюе прыезджых з Масквы (тэлефануючы прывёў факт грэбавання грамадзянінам умоў самаізаляцыі)?

— Функцыю кантролю за тым, як выконваецца самаізаляцыя, ажыццяўляюць розныя службы — цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, органы ўнутраных спраў. У вашым выпадку трэба паведа­міць пра парушэнні грамадзянінам мер перасцярогі ў органы ўнутраных спраў, у Бабруйскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. А ўвогуле кожны чалавек павінен сам усведамляць ступень адказнасці за дзеянні, якія нясуць пагрозу здароўю і жыццю іншых людзей, у тым ліку яго родных.

— Ці прадугледжаны рэзервовыя месцы для хворых на каронавірус у Бабруйску?

— Прадугледжаны. Усяго ў стацыянарах г. Бабруйска і Баб­руйскага раёна 1 976 койка-месцаў, з якіх 120 — інфекцыйнага профілю. У выпадку неабходнас­ці койкі будуць перапрафіляваны ў бок павелічэння па тым профілі, які будзе неабходны.

— У мяне бранхіяльная астма. Пры тым, што маецца базіснае лячэнне, разоў 3-4 на тыдзень карыстаюся сальбутамолам. У выпадку каронавірусу мне можа спатрэбіцца штучная вентыляцыя лёгкіх. Хвалююся, ці дастаткова ў нас такіх апаратаў?

— Пачну з таго, што бранхіяльная астма сёння кантралюемая хвароба. Таму вам, хутчэй за ўсё, трэба скарэкціраваць базіснае лячэнне са сваім урачом. А наконт апаратаў ШВЛ — іх, як я ўжо казаў, дастаткова, каб не хвалявацца.

— Мой муж — кантакт 1-га ўзроўню, знаходзіцца ў Кіраўскай інфекцыйнай бальніцы, першы тэст на каронавірус адмоўны. Праз які час яму змогуць зрабіць паўторны, вырашальны тэст?

— Пратэставаць паўторна павінны на 13-14-я суткі. Між тым з дня на дзень выйдзе новая пастанова Міністэрства аховы здароўя, у якой будзе рэкамендавана праводзіць паўторны тэст на 7-я суткі.

— Тэлефаную вам з Мінска. Падкажыце, калі ласка, як майму пажылому бацьку, які жыве ў Бабруйску, атрымаць рэцэпт на пастаянныя, ад цук­ровага дыябету, лекі, каб не наведвацца ў паліклініку, дзе пацыенты з вострымі рэспіраторнымі захворваннямі?

— Сёння паліклінікі працу­юць у рэжыме асобнага прыёму пацыентаў — адзін уваход для тых, хто з сімптомамі вост­рых рэспіраторных захворванняў, другі — хранічных. Але ж таксама можна звязацца з урачом, які лечыць, і заказаць рэцэпт на дом. Яго, як і лекі з аптэкі, даставяць работнікі або сацыяльных службаў, або валанцёры.

— Наколькі небяспечны каронавірус дзецям — надвор’е радуе сонцам, а мы на раздарожжы: пагуляць ці застацца дома?

— Галоўнае, каб прагулкі былі не ў людных месцах, каб ні дзеці, ні дарослыя паміж сабой не кантактавалі, захоўвалі бяспечную дыстанцыю.

— Шмат інфармацыі, часта супярэчлівай, пра маскі. Па вашых меркаваннях, дзе і каму іх трэба насіць?

— Маскі абавязковыя для тых, хто захварэў — мае сімптомы вострага рэспіраторнага захворвання — каб не перадаць хваробу іншым. Для тых, хто даглядае хворых, цесна з імі кантактуе. Вядома ж, для медыцынскіх работнікаў. Што датычыцца іншых, здаровых людзей, то Сусветная арганізацыя аховы здароўя не рэкамендуе ім насіць маскі, лічачы, што гэта можа стварыць ілюзію паўнавартаснай аховы і адцягваць увагу чалавека ад прыняцця іншых, надзвычай патрэбных і эфектыўных мер. Да такіх адносяцца мыццё рук пасля любога выйсця з дома і кантактаў з іншымі людзьмі, захаванне дыстанцыі (1,5-2 м) ад чалавека з прыкметамі захворвання, пазбяганне наведвання месцаў масавага знахо­джання людзей без вострай патрэбы і іншыя простыя меры прафілактыкі. Імкніцеся не датыкацца нямытымі рукамі да носа, рота і вачэй; пры кашлі і чханні прыкрывайце нос і рот сурвэткай ці сагнутым локцем з наступным абавязковым мыццём рук.

Акрамя таго, маску трэба мяняць кождыя 2 гадзіны, бо яна хутка страчвае сваю эфектыў­насць, выклікае раздражненне, стварае дыскамфорт, які пагаршае самаадчуванне чалавека. Таму насіць маску здаровым людзям у цэлым не рэкамендуецца. Але ж трэба улічваць і канкрэтную сітуацыю. Калі вы, да прыкладу, едзеце ў аўтобусе, учыняеце працяглую паездку і знаходзіцеся пры гэтым у абмежаванай прасторы, а побач з вамі сядзіць чалавек, які кашляе ці чхае і не выконвае гігіенічны этыкет, то надзець маску, вядома ж, мае сэнс.

— Якія прадукты параіце ўключаць у рацыён для падняцця імунітэту?

— Усе тыя, што багатыя на вітамін С. І галоўнае — харчаванне павінна быць паўнавартас­ным, збалансаваным, з перавагай агародніны і садавіны.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Достучаться до каждого: в Бобруйском районе прошли профилактические мероприятия МЧС

29 марта 2024
Общество

1 апреля истекают сроки представления деклараций и сведений о доходах физических лиц за 2023 год

29 марта 2024
Актуально

Сергеенко и ряд других руководителей освобождены от прежних должностей в связи с переходом на выборные должности

29 марта 2024
Человек и природа

Ограничения на посещение лесов введены в 40 районах Беларуси

29 марта 2024
Общество

Все вопросы рассмотрены и решены положительно

29 марта 2024
В будущее вместе с нами

Работающая молодежь Бобруйщины соревновалась в бильярде

29 марта 2024
Общество

В Москве с 29 марта по 22 апреля пройдут Дни Могилевской области

29 марта 2024
Общество

Марина Василевская и Олег Новицкий на МКС провели сеанс связи с детьми

29 марта 2024
Человек и природа

Дожди с грозами и до +18°С обещают сегодня синоптики в Беларуси

29 марта 2024
Актуально

Молодежный актив района принял участие в интеллектуально-правовой игре «Модель Шанхайской организации сотрудничества (ШОС)»

28 марта 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Общество

В Бобруйском РОВД –– новое назначение   

22 марта 2024
Актуально

У раёне прайшлі “Засеўкі-2024”

26 марта 2024
Актуально

Поздравление от руководства Бобруйского района работникам сферы бытового обслуживания населения и жилищно-коммунального хозяйства

24 марта 2024
В будущее вместе с нами

В областном этапе конкурса «Я патриот своей страны» участвует школьница из Бобруйского района

20 марта 2024
Актуально

В Совет Республики выдвинули кандидата от Бобруйского района

19 марта 2024
Актуально

Веселые гуляния, концерт и блины: широкая Масленица прошла в Бобруйском районе

17 марта 2024
Происшествия и безопасность

29 марта в Бобруйском районе пройдет Единый день безопасности дорожного движения

28 марта 2024
Актуально

В Каменской школе соревновались юные инспекторы дорожного движения

16 марта 2024