Міхалёўцы сеюць цукровыя буракі

Напрыканцы мінулага тыдня за гэтай справай мы засталі механізатара гаспадаркі Аляксандра Віктаравіча Вежнаўца. Яго трактар МТЗ-1021 з сеялкай СМН-12 у акружэнні воблака птушак прыкмецілі, як толькі збочылі з аўтадарогі ў накірунку Крупічаў.

— Сею культуру трэці дзень, — дзеліцца механізатар. — Тэхніка не новая, таму не абыйшлося без замінкі. Але ж непаладку выправілі і зноў у поле.

У гэтую вясну ў гаспадарцы запланавалі заняць пад цукровыя буракі 330 гектараў — на ўзроўні леташняга года. А вось ураджай спадзяюцца атрымаць лепшы (у 2019-м — ніжэй за 300 ц/га). Дзеля гэтага, як тут паведамілі, прадпрымуць усе неабходныя меры па догля­дзе пасеваў.

Што да непасрэднага сейбіта буракоў, то ў яго прафесійных здольнасцях у гаспадарцы не сумняваюцца. Аляксандру Вежнаўцу традыцыйна давяраюць найбольш адказныя ўчасткі работы.

Прыйшоў у калгас у 1991 годзе, адразу пасля школьнай парты. І калі вярнуўся ў родную гаспадарку, адслужыўшы ў войску, Аляксандр Віктаравіч без шкадавання правёў на калгасных прасторах не адзін дзясятак год. Любоў да працы на зямлі, значнасці земляробчай справы прывіў і дзецям. Двое сыноў (дачка яшчэ школьніца) гэтым часам асвойваюць агранамічную навуку, новыя тэхналогіі выро­шчвання культур, каб у будучым (магчыма і такое) прымяніць набытыя веды на бацькам узаранай раллі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.