Темы

Лідарства па ўдоях — за «Харчавіком-Агра»

Лідарства па ўдоях — за «Харчавіком-Агра»

8 173,7 тоны малака надаілі ў раёне са студзеня па сакавік уключна, або 112% да адпаведнага перыяду 2019-га года.

Павелічэнне вытворчасці дасягнута найперш за кошт такіх гаспадарак, як ААТ “Міхалёўская Ніва” (158%), філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА” (142%), філіял “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” (113%). Болей чым на трэць павялічылі надоі ў ААТ “Саўгас Кісялевічы” (138%), станоўчыя зрухі намеціліся ў ААТ “Стасеўка” (108%), на ўзроўні мінулагодняга (100%) — ААТ “Неўскі-Агра”. Рэалізавана за гэты перыяд 7 286,4 т малака або 114% да папярэдняга года.

У сярэднім на карову за тры месяцы надаілі 929 кг, гэта на 89 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2019 года. Лідарства па ўдоях па-ранейшаму за філіялам “Харчавік-Агра” — 1 680 кг (+189 кг), на другім месцы філіял “Варатынь” — 1 585 кг (+427 кг), трэцяя пазіцыя ў “Міхалёўскай Нівы” — 922 кг (+335 кг). Прыкметна болей малака ад каровы ўзялі ў “Саўгасе Кісялевічы” (+179 кг). Праўда, паказчык сярэдняга ўдою тут працягвае заставацца адным з найніжэйшых у раёне — за тры месяцы 580 кг (для параўнання, у тым жа філіяле “Харчавік-Агра ” толькі за сакавік на карову надаілі 603 кг, у філіяле “Варатынь” — 552 кг).

Не дасягнулі мінулагодняй вытворчасці малака па выніках дэкады ў СВК “Гігант” (надаілі 883,8 т або 95%), БААТ “Аграмашсервіс” (282,7 — 92%), ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” (1 275,5 — 80%).

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

Минтруда обновило список запрещенных для подростков работ. Исключена профессия «машинист-тракторист сельхозпроизводства»

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Сразу в шесть рядов! Посмотрели, как благодаря спутнику сажают картошку, которую до этого выращивают в пробирке 

2 мая 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Обходятся без заявок в учебные заведения. Кочанова привела пример для закрепления кадров на селе

2 мая 2026
Читать новость
Культура

Узнали, как в Воротынском СДК отметили Первомай

2 мая 2026
Читать новость
Общество

«Служил достойно!». В Бобруйском РОВД торжественно проводили на пенсию майора милиции Александра Шевелева

2 мая 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода в Могилевской области 2 мая: почти лето

2 мая 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем