Темы

Інтэрв’ю з прафсаюзным лідарам раёна Людмілай Балакер напярэдадні Першамая

Інтэрв’ю з прафсаюзным лідарам раёна Людмілай Балакер напярэдадні Першамая

Звычайна напярэдадні Першамая прафсаюзы падводзяць вынікі дзейнасці за мінулы перыяд: што ўдалося зрабіць для абароны правоў і інтарэсаў працоўных, захавання працоўных месцаў і дапамогі тым, хто меў у ёй патрэбу, для стварэння бяспечных умоў працы людзей. Ва ўмовах пандэміі каронавірусу апошняе выйшла на першы план, набыло асаблівую значнасць, выразна прадэманстраваўшы салідарнасць працоўных перад выклікам-пагрозай часу.

Прафсаюзы аб’ядналіся, каб падтрымаць медыцынскіх работнікаў — тых, хто на перадавой барацьбы з небяспечным вірусам. «А наперадзе — новыя задачы, і найперш змяк­чэнне эканамічных наступстваў пандэміі», — заўважае старшыня Бабруйскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Людміла Балакер, якой мы задалі напярэдадні свята некалькі пытанняў.


— Людміла Рыгораўна, пра найбольш хвалюючае — як забяспечваецца бяспека працы работнікаў ва ўмовах распаўсюду каронавіруснай інфекцыі?

— Гэтым часам прафсаюзныя арганізацыі раёна актыўна аказваюць тую ці іншую падтрымку прадпрыемствам, установам, членам працоўных калектываў. Яшчэ ў сакавіку быў прыняты шэраг рашэнняў па рабоце прафарганізацый у эпідэміялагічнай сітуацыі, якая склалася. У мэтах аператыўнага рэагавання пры абласным, гарадскіх і раённых аб’яднаннях прафсаюзаў створаны штабы. У прафсаюзных арганізацыях усіх узроўняў з’явіліся «кассы ўзаемадапамогі» — прафструктуры адмовіліся ад непершаступенных выдаткаў і перанакіроўваюць у іх усе сродкі, якія вызваліліся для аказання матэрыяльнай падтрымкі найбольш уразлівых катэгорый работнікаў. Каб захаваць здароўе людзей, прынята рашэнне не праводзіць масавых шматлюдных мерапрыемстваў. За прафсаюзны бюджэт пярвічных прафарганізацый набыты антысептыкі для працаўнікоў. Райкам прафсаюза работнікаў АПК са сваіх сродкаў падтрымаў у гэтым сельгас­арганізацыі з найбольш складаным фінансавым становішчам — набыў для іх сродкі аховы ад каронавірусу.

Значны ўнёсак прафсаюза аховы здароўя — на рэспуб­ліканскім узроўні быў адкрыты рахунак, на які паступаюць сродкі на падтрымку медыкаў, якія займаюцца лячэннем каронавірусных хворых. У выніку медустановам Магілёўскай вобласці пералічана каля 6 тысяч рублёў. Гэта мэтавыя грошы, якія будуць выкарыстаны на набыццё сродкаў дэзінфекцыі для рэгулярнай апрацоўкі памяшканняў агульнага карыстання, сродкаў індывідуальнай аховы медработнікаў. Таксама медустановы папоўніліся мікрахвалявымі печамі, чайнікамі, халадзільнікам ды іншым неабходным. Дзякуючы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў бальніцы вобласці неўзабаве паступіць каля 2 000 ахоўных касцюмаў для медыкаў. Пры Беларускім прафсаюзе работнікаў аховы здароўя створаны страхавы фонд дапамогі мед­работнікам, грашовыя сродкі на яго рахунак пералічваюць усе галіновыя прафсаюзы. Для атрымання дапамогі з фонду дастаткова прад’явіць копію лістка непрацаздольнасці і запыт ад пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі медустановы. Матэрыяльная дапамога прадугледжана ў памеры ад 600 да 5 тысяч рублёў у залежнасці ад цяжкасці захворвання.

Шмат увагі ў сітуацыі, якая склалася, надаецца прафсаюзнаму маніторынгу цэн. Не без прапановы Федэрацыі прафсаюзаў урад прыняў шэраг мер, у тым ліку вызначыў парог росту цэн на сацыяльна вартыя тавары — не болей за 5 працэнтаў у месяц. У звароце да гандлёвых сетак — рэкамендацыя замарозіць гандлёвыя надбаўкі на дадзеныя тавары, каб, ва ўмовах магчымага зніжэння даходаў, людзі маглі набыць неабходнае.

— Сёлетні Першамай хоць і азмрочаны каронавірусам, але ж нейкія святочныя немасавыя мерапры­­­­­­емствы праф­­саюзы, магчыма, ла­дзілі?

— Так. Гэтае свята для прафсаюзаў адно з найбольш значных, бо ўвасабляе сабой яднанне і салідарнасць усіх тых, хто сваёй працай будуе будучыню. Таму напярэдадні нашыя раённыя прафсаюзы павіншавалі ветэранаў працы, перадавікоў вытворчасці, актывістаў руху і інш.

— Што асабіста вы хацелі б пажадаць людзям, якія сеюць, будуюць, вучаць, ле­чаць, пякуць хлеб… — клапоцяцца пра лепшае заўтра сваё і нашай роднай Беларусі?

— У сувязі з цяперашняй сітуацыяй — быць здаровымі! Для гэтага абавязкова выконваць прапанаваныя Міністэрствам аховы здароўя меры перасцярогі. Абавязкова аптымізму і веры, дабрабыту і сямейнай утульнасці, стваральнай працы, цудоўнага ўсім святочнага настрою.

— Дзякуй за размову.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

К каждой ситуации — индивидуальный подход

1 июля 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня Независимости Президент Беларуси помиловал 32 осужденных

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Предприятия «Белгоспищепрома» презентовали сладости в фирменном стиле «Славянского базара»

1 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Экономика

Национальный сервис мгновенных QR-платежей «КРОК» запускается в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Что изменится для белорусов с 1 июля. Самые важные нововведения

1 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем