Темы

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: раннюю ярыну пасеялі,​ вядзецца падкормка азімых

ААТ «Агракамбінат Бабруйскі»: раннюю ярыну пасеялі,​ вядзецца падкормка азімых

​Тое, што з сяўбой збажыны ў ААТ “Агракамбінат Бабруйскі” ўправіліся адносна хутка, галоўны аграном Сяргей Гаўрыленка тлумачыць найперш нязначнасцю плошчаў, адведзеных пад раннюю ярыну: перавагу ў гаспадарцы аддаюць азімым.​​

— Пасеялі 360 гектараў ячменю, 110 зернебабовых, 60 гектараў аўсу, а крыху пазней возьмемся за грэчку. Гады два культуру не сеялі, а да гэтага практыкавалі: на нашай пясчанай глебе яна дае нядрэнныя ўраджаі, — кажа аграном.​

Што да азімага клінка, то ён у “Агракамбінаце Бабруйскі” ​ ўнушальны — з рапсам і сурэпіцай складае 3 800 гектараў. Якраз гэтай парой завяршаюць падкормку азімых збожжавых культур азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі, за дзень-два работу плануюць завяршыць. Сярод асноўных клопатаў таксама падрыхтоўка глебы пад сяўбу кукурузы. Сёлета культурай плануюць засеяць 2 000 гектараў, з іх ​ 800 — на зерне. У мінулым, засушлівым годзе, па словах Сяргея Гаўрыленкі, кукуруза надта выручыла, тым болей што і ўраджай атрымалі нядрэнны.

Сеялка спынілася для загрузкі насеннем

Разам з іншым перанастройваюць апырсквальнік, каб узяцца за хімапрацоўку азімых рапсу і сурэпіцы. Шмат увагі надаюць рабоце з арганікай. З 60 тысяч тон арганічных угнаенняў, якія запланаваны да вывазкі, на палі вывезена 37 тысяч, 13 тысяч тон унесена ў глебу. ​ У бліжэйшыя дні, як тут паведамілі, на арганіцы збіраюцца сканцэнтраваць асноўныя намаганні. Займаюцца таксама адналетнікамі.

Гаворачы пра людзей, якія зараз “на перадавой”, чыю працу ў полі ўскладняе адсутнасць дажджоў (трактары суправаджаюцца воблакамі пылу), галоўны раслінавод гаспадаркі называе імёны механізатараў, чый унёсак у сёлетнюю сяўбу найбольш прыкметны. Гэта Ігар Шыла, які на трактары МТЗ-1221 з СПУ-6 падсеяў 600 гектараў мнагалетнікаў, на сяўбе збажыны — механізатары Віталь Баранаў (цяпер сее адналетнюю траву) і Дзмітрый Кунец — займаецца ворывам.

Віталь Баранаў

Апошнім у гаспадарцы плануюць ахапіць каля 1 000-1 500 гектараў. Прычым, заараць і ​ акультурыць і тыя ўчасткі, якія працяглы час “адпачывалі”. Для іх у гаспадарцы ​ маецца запас насення проса. Гэтай культурай тут займаюцца не першы год. Яна сябе выдатна зарэкамендавала як на зялёны корм, так і на зерне, якасным атрымоўваецца сена. На падкормцы азімай збажыны добра парупіўся Кірыл Дайнека, у гэтыя дні ён займаецца хімапрацоўкай рапсу і сурэпіцы. ​ ​

Кірыл Дайнека

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем