Яравы сеў, апрацоўка глебы і падкормка траў вядуцца ў Варатыні
Яшчэ ў пятніцу да сяўбы яравога ячменю прыступілі земляробы філіяла “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”. Усяго пад культуру ў гаспадарцы будзе занята 300 гектараў плошчаў. Сеялка “Мегасет” даручана Аляксандру Талкачову (злева), на падвозчыку насення працуе Арцём Асташоў.
Перадпасяўной апрацоўкай глебы на трактары “Атлас” з АКШ-7 заняты Сяргей Новікаў.
Вядзецца падсейванне мнагалетнікаў. На канюшыне — яе запланавана падсеяць 200 гектараў — у гэты дзень працаваў Аляксандр Парахневіч. Рабіў гэта механізатар няспешна, але з веданнем справы — вопыт, прыроджаныя адказнасць і гаспадарлівасць не даюць ставіцца да даручанага абы як.
Адначасова ў гаспадарцы займаюцца падкормкай траў азотнымі мінеральнымі ўгнаеннямі — па стану на суботу было падкормлена 285 га. 250 га падкормлена мнагалетніх траў.
Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.