Темы

У намінацыі “За павелічэнне вытворчасці зерня” перамог СВК “Гігант”

У намінацыі “За павелічэнне  вытворчасці зерня” перамог СВК “Гігант”

У 2019 годзе валавы збор зерня збажыны і зернебабовых (з улікам кукурузы) у вазе пасля дапрацоўкі склаў у гаспадарцы 8423 т (тэмп росту да папярэдняга года — 119,4%). Валавая вытворчасць зерня на 100 балагектараў пасяўной плошчы склала 12,04 т — найвышэйшы паказчык у раёне. Калектыў працягнуў традыцыю быць першым у раёне па ўраджайнасці зерня — сярэдняя склала 43,6 ц/га, у тым ліку кукурузы (у вазе пасля дапрацоўкі) — 71,1 ц/га. Валавы збор кукурузы ў вазе пасля дапрацоўкі 3556 т (149,5%). Рэнтабельнасць вытворчасці зерня склала 177% (+22,2 да ўзроўню 2018-га).

І ўсё гэта, як не стамляецца гаварыць старшыня СВК “Гігант” Міхаіл Пятровіч Левакоў, дзякуючы людзям, якія ў гаспадарцы працуюць, — высокапрафесійнаму і мэтанакіраванаму калектыву.

Як пацверджанне — сярод пераможцаў раённага спаборніцтва, кожны ў сваёй намінацыі, тры жывёлагадоўчыя калектывы і трое работнікаў “Гіганта”.

Ігар Аляксеевіч МІХАЛЁНАК — лепшы інжынер раёна

З вялікай літары Прафесіянал, педант у дачыненні да працоўных абавязкаў, патрыёт сваёй гаспадаркі і малой радзімы, інтэлігент у поўным сэнсе гэтага слова — так можна ахарактарызаваць галоўнага інжынера Ігара Аляксеевіча Міхалёнка.

Шчырае служэнне «Гіганту» гэтага чалавека праверана дзесяцігоддзямі. І лагічна, што без яго ўдзелу ў якасці пераможцы не абыходзіцца ніводны (сёлета не выключэнне) раённы злёт перадавікоў.

Ілона Аляксандраўна Намочанка — лепшы эканаміст раёна

У “Гігант” Ілона Аляксанд­­­раўна прыйшла маладым спецыялістам пасля заканчэння Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. На працягу першых двух год была за старшага эканаміста і ўжо болей пяцігодкі — за галоўнага. Абавязкі спецыяліста надзвычай сур’ёзныя. Гэта і эканамічны аналіз гаспадарчай дзейнасці сельгаспрадпрыемства, і ўдасканаленне планавання сельгасвытворчасці, арганізацыя тарыфікацыі, нармавання і фарміравання аплаты працы работнікаў ды шэраг іншага.

— На пачатку было нялёгка, — прызнаецца галоўны эканаміст. — Але і дасведчаны ва ўсіх пытаннях кіраўнік гаспадаркі Міхаіл Пятровіч Левакоў, і вопытны галоўны бухгалтар Ірына Аляксандраўна Лобава не стамляліся мне дапамагаць. У самой было вялікае жаданне спазнаць дэталі прафесіі — і, здаецца, атрымалася.

Калектыў малочна-таварнай фермы №2 в. М. Бортнікі — пераможца ў намінацыі “Сярод калектываў ферм па вырошчванні буйной рагатай жывёлы”

Алена Пятроўна Валодзькіна (злева) і Таццяна Аляксанд­раўна Дайнэка

Сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе жывёлы па выніках 2019 года тут склала 971 г (+212 г да 2018-га). Валавое прыбаўленне ў вазе — 130,1 т, тэмп росту да папярэдняга года — 105,9%.

І загадчыца Таццяна Аляксанд­раўна Дайнэка, і жывёлавод Алена Пятроўна Валодзькіна (у калектыве таксама даглядчык Сяргей Аляксандравіч Дзяркач), якіх засталі на ферме, на запытанне, як дасягнулі найлепшага ў раёне выніку, у адзін голас адказваюць — “працуем, як усе”. І ўсё ж Таццяна Аляксандраўна ўдакладняе: “Працаўнікі робяць усё ад іх магчымае, каб прывагі адпавядалі тэхналагічным, а ферма славілася добрымі вытворчымі паказчыкамі, і за гэта ім дзякуй”.

Сёння на доглядзе дваіх чалавек 341 цялушка — тыя, што пад асемяненне і нецелі. Задача калектыву — не толькі накарміць і дагледзець скаціну, але і не прапусціць час асемянення.

На самой жа Таццяне Аляксанд­раўне арганізацыя і кантроль за работай выключна ўсёй МТФ — яшчэ малочным блокам і радзільным аддзяленнем. Клопатаў і турбот, вядома ж, хапае. Але багата і арганізацыйнага вопыту. Хоць непасрэдна фермай жанчына загадвае тры з паловай гады, у “Гіганце” працуе з 1984 года, была і на кіруючых пасадах.

Калектыў свінатаварнай фермы №2 в. Малыя Бортнікі прызнаны пераможцам раённага спаборніцтва ў намінацыі “Сярод калектываў ферм па адкорме свіней”

Сярэднесутачнае прыбаўленне ў вазе жывёлы склала 530 г (+26 г), валавое прыбаўленне ў вазе — 332,4 т (127,8% да ўзроўню 2018 г.). Аператар фермы Валянціна Мікалаеўна Шэпялевіч (на фота) прызнана лепшым аператарам па адкорме свіней.

Працаваць як найлепш, памнажаць дабрабыт уласны і гаспадаркі — дэвіз гэтага прыгожага, згуртаванага і адказнага калектыву. Тон зладжанай рабоце, як звычайна, задае загадчыца. Па характары патрабавальная і прынцыповая, Наталля Міхайлаўна Хурсан, чый працоўны стаж у пасадзе хутка 17 год, ведае падыходы і да жывёлы, і да сваіх падначаленых.

Свінатаварную ферму ў 4 тысячы галоў абслугоўваюць аператары Алена Мікалаеўна Акуліч, Людміла Мікалаеўна Зуб, Валянціна Мікалаеўна Шэпялевіч і ветурач Кацярына Аляксандраўна Мароз. Па словах загадчыцы, усе яе работнікі — добрасумленныя, адказныя і працавітыя. Уключыўшыся ў абавязкі а 8 гадзіне, напружанасці не зніжаюць да 15-ці. Пракантраляваць пагалоўе, адсартаваць жывёлу, папрацаваць з каналізацыяй, дапамагчы доктару ў вакцынацыі, перавесці з аднаго хлява (дарошчвання) у другі (на адкорм), прыбрацца на працоўным месцы — гэта далёка не поўны пералік абавязкаў аператараў, таго, з чым жанчыны спраўляюцца “на выдатна”.

На фота злева направа – Алена Мікалаеўна Акуліч, Юлія Віктараўна Апёнкіна, Наталля Міхайлаўна Хурсан, Людміла Мікалаеўна Зуб і ветурач Кацярына Аляксандраўна Мароз

Дзе б чалавек ні працаваў, рабіць гэта павінен з поўнай аддачай, лічыць Наталля Хурсан. Гэтай высновы прытрымліваецца яна сама, таго ж патрабуе ад кожнага ў калектыве.

— І людзі разумеюць, — кажа яна, — гатова кожнага прапанаваць у пераможцы.

Калектыў таварнай фермы №3 в. Бірча — пераможца раённага спаборніцтва ў намінацыі “Сярод калектываў ферм па адкорме буйной рагатай жывёлы”

Акрамя загадчыка Сяргея Андрэевіча Татарынава, 480 галоў жывёлы абслугоўваюць Людміла Барысаўна Яндзіява, Наталля Рыгораўна Бокач, Любоў Мікалаеўна Лебедзева і Алена Мікалаеўна Пракоф’ева.

Выконваючы з дня ў дзень адну і тую ж работу — кармленне і догляд жывёлы, гэтыя працавітыя, сціп­лыя людзі з упэўненасцю абыйшлі па вытворчых паказчыках іншых удзельнікаў раённага спаборніцтва — дасягнулі па выніках года сярэднесутачнага прыбаўлення ў вазе жывёлы 755 г (+38 г да 2018-га).

На фота злева направа – Людміла Барысаўна Яндзіява, Наталля Рыгораўна Бокач, Любоў Мікалаеўна Лебедзева і Сяргей Андрэевіч Татарынаў

— У нашай справе сакрэт добрага выніку — кармы і чалавечы ўдзел, — гаворыць загадчык. — Кормам жывёла забяспечана выдатна, а людзі, калі ад прыроды працавітыя, то з абыякавасцю да абавязкаў адносіцца не змогуць. Да таго ж, ад атрыманых прывагаў залежыць заробак кожнага.

У загадчыцкай пасадзе Сяргей Татарынаў 11 год, а ўсяго ў гаспадарцы — сёлета будзе 30. Прыйшоў сюды, як кажа, з мора — пасля сямі год службы на флоце. Сам прывучаны да строгага парадку, такога падыходу ў рабоце Сяргей Андрэевіч патрабуе і ад членаў сваёй каманды.

Алена КАРПЕНКА.
На фота да матэрыялу — глава раёна Павел Іванавіч Найдзён уручае грамату і пераходзячы сцяг старшыні СВК “Гігант” Міхаілу Пятровічу Левакову.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024