Темы

У Іванаўцы прайшло мерапрыемства з нагоды юбілея Міколы Аўрамчыка

У Іванаўцы прайшло мерапрыемства з нагоды юбілея Міколы Аўрамчыка

Настолькі люднай, як у мінулую суботу, актавая зала Іванаўскага сельскага клуба не была даўно. Але ж і нагода адпавядала — мясцовыя жыхары, раённая грамадскасць, госці-бабруйчане сабраліся, каб згадаць і ўшанаваць выбітнага земляка, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка Міколу Аўрамчыка, якому сёлета споўнілася б 100 год.


Да гэтай даты Мікалай Якаўлевіч не дажыў усяго тры гады — пайшоў з жыцця 8 мая 2017-га. Нарадзіўшыся ў суседніх з Іванаўкай Плёсах (вучыўся таксама ў вёсцы Цялуша), паэт праз усё жыццё пранёс любоў да малой радзімы, сваёй «Бабруйшчыны зялёнай», уславіў родны край у шматлікіх творах.

Старэйшае пакаленне добра ведае, а многія з маладзейшых, вядома ж, памятаюць хударлявую постаць паэта падчас святаў Пушкінскай паэзіі ў аг. Цялуша. Бавячы на малой радзіме кожнае лета, Мікола Аўрамчык абавязкова наведваўся на літаратурныя сустрэчы, адпачываў душой сярод землякоў, чытаў уласныя радкі.

…Свята-успамінак атрымалася надзвычай цёплым, кранальным. Пад ціхае гучанне музыкі зала, як загіпнатызаваная, слухала вершы паэта, мелодыку якіх цудоўна перадавалі вядучыя творчага мерапрыемства — работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі (яны ж арганізатары). Якой бы тэматыкі творы не гучалі, усе яны нязменна краналі душу — адкрытасцю поглядаў аўтара, шчырасцю, смеласцю выказванняў, улюбёнасцю ў Радзіму, спазнаннем сутнасці чалавечага быцця, жыццесцвярджальнасцю.

Здавалася, і сам Мікалай Аўрамчык прысутнічае ў зале. У той час як са сцэны гучалі радкі аўтара, ён «пазіраў» з экрана то зусім маладым, то ў росквіце год, то ўмудроным вопытам чалавекам.

— Мікола Якаўлевіч— гонар нашага краю, пачэсны грамадзянін Бабруйскага раёна, — адзначыла, звяртаючыся да прысутных, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чарнова. — І гэта так добра, што ўсе мы тут сабраліся, што ў зале шмат моладзі — тых, хто раскажа пра знакамітага земляка сваім дзецям, будучым пакаленням.

Успамінамі пра Міколу Аўрамчыка падзяліўся старшыня Бортнікаўскага сельсавета Яўген Чэркас. Уражаннямі ад сустрэчы з літаратарам — карэспандэнт «раёнкі» Алена Карпенка. З яе слоў, на запытанне — што значыць для пісьменніка малая радзіма, Мікола Аўрамчык адказаў: «Малая радзіма для мяне — гэта ўсё: школа, дзе мяне вучылі, бальніца, дзе мяне лячылі, царква, дзе мяне хрысцілі… І, каб усяго гэтага ў мяне не было, дык ці стаў бы я тым, кім стаў?»

Настаўніца беларускай мовы і літаратуры бабруйскай школы №20 Лілія Якаўлева падзякавала арганізатарам за цудоўнае мерапрыемства, распавяла пра цікавасць дзяцей да асобы і творчасці вядомага земляка, пра экскурсію, якую у мэтах знаёмства з малой радзімай паэта яны наладзілі са школьнікамі. Артысты раённага цэнтра культуры, народны ансамбль народнай песні «Вясёлка» Бортнікаўскага СДК, выканаўцы мясцовага сельскага клуба ўразілі песенным майстэрствам, аздобілі сустрэчу ў гонар Міколы Аўрамчыка родным яму беларускім словам.

Алена КУЛЬБЕДА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

Профсоюзная юридическая помощь в действии: на все интересующие вопросы получены ответы

19 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Актуально

Работать максимально эффективно. На заседании райисполкома рассмотрели итоги социально-экономического развития района за 1-й квартал текущего года

19 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Исправные электроустановки в доме — залог вашей безопасности

19 апреля 2024
Общество

В Беларуси дополнен перечень организаций, где можно пройти альтернативную службу

19 апреля 2024
Актуально

Слово — делегатам ВНС. Александр Суходольский, председатель райисполкома: «Всебелорусское народное собрание — уникальная площадка для общественной дискуссии».

19 апреля 2024
Деятельность Президента

Лукашенко произвел кадровые назначения в структуре Следственного комитета

19 апреля 2024
Общество

Министерство транспорта и коммуникаций проводит правовой мониторинг

19 апреля 2024
Общество

Новым главным лесничим Бобруйского лесхоза стала Елена Порсик

19 апреля 2024
В будущее вместе с нами

В Химовской школе прошло мероприятие в рамках проектов «Единый парламентский день» и «Молодежный щит»

19 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
В будущее вместе с нами

Школьница из Бобруйского района принимает участие в финале республиканского конкурса «Я патриот своей страны»

10 апреля 2024
Общество

19 апреля в Бобруйском районе временно будет приостановлено вещание эфирного телевидения

7 апреля 2024
Происшествия и безопасность

Госавтоинспекция контролирует соблюдение ПДД водителями транспорта предприятий

10 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Внимание! В Бобруйском районе введено ограничение на посещение леса

9 апреля 2024
Сельское хозяйство

У ААТ «Міхалёўская Ніва» сеюць пшаніцу

10 апреля 2024