Раён прыступіў да веснавой сяўбы (фота+відэа)
Хоць каляндарная вясна толькі пачалася, кліматычная заяўляе пра сябе ўпэўнена. У сувязі з апошнім чатыры раёны Магілёўшчыны, у тым ліку Бабруйскі, па стане на раніцу аўторка, распачалі сяўбу ранняй ярыны.
З панядзелка сеюць яравы авёс у філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП”. Заняты гэтай работай механізатары Ігар Мікалаевіч Шыла і Віталь Васільевіч Баранаў на трактарах МТЗ 1221 з СПУ-6. Перадпасяўная падрыхтоўка глебы на Рыгоры Іванавічы Храмеля, яго тэхніка — МТЗ 3522 з культыватарам КПС-13.
У шэрагу раённых сельгасарганізацый, у прыватнасці ААТ “Неўскі-Агра”, ААТ “Аграмашсервіс”, філіял “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”, узяліся падсейваць мнагалетнікі.
Алена КАРПЕНКА. На фота і відэа — веснавыя работы ў філіяле “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП”.