Темы

Святочная сустрэча ў Глушанскім Доме культуры

Святочная сустрэча ў Глушанскім Доме культуры

Як заўжды цёплую сустрэчу нала­дзіла для сваіх членаў Бабруйская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў” з нагоды “мужчынскага” і “жаночага” святаў. Мерапрыемства прайшло ў сельскім Доме культуры пас. Глуша. За кубкам гарбаты сабраліся члены Глушанскай, Брожскай, Бортнікаўскай пярвічных арганізацый, інваліды-гараджане і валанцёры “БелТІ”.

З прывітальным словам да землякоў і гасцей урачыстасці звярнулася выконваючы абавязкі старшыні Глушанскага сельсавета Таццяна Плоская. Цёплыя пажаданні людзям з абмежаванымі магчымасцямі выказала кіраўнік раённай арганізацыі “БелТІ” Любоў Шушлянікава. Мужчынам яна пажадала і надалей заставацца абаронцамі сваіх сем’яў. Жанчынам, колькі б год не было, — быць прыгожымі, сардэчнымі, шчодрымі. Усім разам — любіць і цаніць жыццё, якія б складанасці і перашкоды не сустракаліся на яго дарозе.

Яшчэ адной місіяй дня было віншаванне імяніннікаў і юбіляраў года. Сярод апошніх — Святлана Пятроўна Кагоцька з Глушы (55 год), Антон Якаўлевіч Ляснічы (75 год) і Марыя Аляксееўна Ёшчык з гэтага ж населенага пункта (85 год). Ім і ўсім, хто адзначыў дзень нараджэння, ад арганізацыі былі ўручаны прадуктовыя наборы, а госці мерапрыемства — члены арганізацыі ансамбль народнай песні “Вясёлка” Бортнікаўскага СДК, падаравалі цудоўныя лірычныя кампазіцыі. Станоўчых эмоцый набраліся прысутныя ад выступу артыстаў мясцовага Дома культуры, валанцёраў арганізацыі — тэатральнай студыі “SAN LE” ў асобах мастацкага кіраўніка студыі Вячаслава Мікульскага, дэбютанткі Ганны Андрэевай (на беларускай мове ўрывак з п’есы В. Ткачова “На все село один мужик”), артыста і рэжысёра Генадзя Трэцьякова, бабруйскай паэткі Раісы Багук, а таксама шчодрага на жартаўлівыя вершы і байкі Івана Котава з Вялікіх Бортнікаў.

— Гэта так добра — сабрацца ра­зам, пабыць сярод людзей, пагава­рыць, — заўважыў Антон Якаўлевіч Ляснічы. — І падарункі тут не галоўнае. Значэнне мае — адчуць увагу да сябе. За гэта ён падзякаваў дэпутату райсавета дэпутатаў Васілю Рыгоравічу Амялюсіку і ўсім прысутным артыстам.

Увагі і ў гэты дзень, і на працягу года членам арганізацыі ўдзяляецца нямала. Гэта не толькі святочныя мерапрыемствы, але і наведванне інвалідаў на даму, і дапамога сельгаспрадукцыяй, іншымі прадуктамі харчу, адзеннем, удзел у экскурсіях, паездках.

— Усё гэта дзякуючы ў тым ліку нашым спонсарам, — кажа Любоў Шушлянікава. — Вось і ў арганізацыі гэтага свята дапамогу аказалі кавярня-кандытарская “Любімае месца” (дырэктар Яўген Аляксандравіч Пухкала), кампанія “Bro bakery Крафтовая Выпечка”, а таксама індывідуальны прадпрымальнік Валерый Васільевіч Доннікаў. Вялікі ім усім дзякуй ад членаў нашай арганізацыі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Общество

На республиканском субботнике собрано более 18 млн рублей

19 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 19 апреля в Могилевской области

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Большие выходные. Как провести их безопасно, рассказали в МЧС

18 апреля 2026
Читать новость
Общество

Лукашенко об экспозициях Национального исторического музея: действовать оптимально, но не скупиться

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Чистота малой родины — дело чести! Об этом наш фоторепортаж

18 апреля 2026
Читать новость
Благоустройство

Рассказываем, как наводился порядок в деревне Щатково

18 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем