Темы

Старт сяўбе дадзены якасны

Старт сяўбе дадзены якасны

У філіяле “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” пасяўная ўжо пачалася.

— Нягледзячы на начныя маразы, марудзіць няма куды, — кажа аграном гаспадаркі Сяргей Пятровіч Бялоўскі, якога ў чацвер засталі на полі паблізу в. Звязда, дзе вялася сяўба яравога ячменю. — Глеба ў нас пясчаная, ёй і ў іншыя гады вільгаці не бывае залішне, не кажучы ўжо пра сёлетні. Вунь, гляньце, сеялка ідзе і пыл падымае. Чакаем да палудня, пакуль зямля адыдзе ад скаванасці, і бярэмся за работу. Задачу паставілі — да 31 сакавіка раннюю ярыну пасеяць. Спадзяемся, што да часу з’яўлення раслінак надвор’е ўсталюецца, і нашая работа будзе мець добры вынік. Ва ўсялякім разе прагноз на бліжэйшы час суцяшальны.

Назіраць за работай перадавіка вытворчасці Мікалая Уладзіміравіча Юшкевіча было сапраўдным задавальненнем. Па адшліфаваным, бы люстэрка, полі яго тэхніка бегала ўпэўнена і шпарка, пакідаючы за сабой раўнюткія рады свежапракладзенай раллі —ад зямлі ішоў неверагодна прыцягальны пах.

— У іншых такая тэхніка даўно ўжо на спісанні, — кажа аграном, — але не ў Юшкевіча. Сочыць за ёй механізатар па-гаспадарску бездакорна. Пасля працоўнага дня без таго-сяго рамонту не абыходзіцца, аднак на ранак машына зноў гатовая да работы.

На загрузчыку насення ў гэтыя дні працаваў такі ж вопытны і адказны механізатар Юрый Уладзіміравіч Макавееў.

Ранняй ярыной — збожжавымі і зернебабовымі — у “Харчавіку-Агра” плануюць заняць 500 гектараў, з іх ячменем — менавіта гэтую культуру зараз сеюць — прыкладна 200 га.

— Ячмень сеем насеннем айчыннай селекцыі, гатункам “Бацька”, — кажа Сяргей Бялоўскі.

Увогуле, да пасяўной у гаспадарцы падрыхтаваліся, як заўжды, усебакова. Уласны пасяўны матэрыял збожжавых і зернебабовых — эліта і першай рэпрадукцыі. У адпаведнасці з тэхналогіяй падрыхтавалі палі. Па восеньскім ворыве ўвесну прайшліся дыскатарам. Таксама набылі новы нямецкі культыватар, ім прайшліся, выраўнялі палі. У адпаведнасці з тэхналогіяй унеслі калійныя, азотныя і фосфарныя ўгнаенні. Словам, зрабілі ўсё, што патрабуецца для добрага старту, каб мець спадзяванні на высокі ўраджай. Маецца і ўсё неабходнае непасрэдна для сяўбы: падрыхтаваная тэхніка, гаруча-змазачныя матэрыялы, настроеныя на працу людзі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.

Последние новости

Происшествия и безопасность

Что бы праздники прошли безопасно!

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

YouTube потребовал документы у белорусских пользователей для просмотра видео 18+. В чем дело?

6 декабря 2025
Читать новость
Общество

«Белавиа» возобновляет регулярные рейсы из Минска в Тель-Авив

6 декабря 2025
Читать новость
В будущее вместе с нами

Объявлены победители республиканского конкурса «SUPERПРОФИ-2025»

6 декабря 2025
Читать новость
Актуально

Поздравление руководства Бобруйского района с Днем страховых работников

6 декабря 2025
Читать новость
Человек и природа

 До +7°С ожидается в Беларуси 6 декабря

6 декабря 2025
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем