Темы

На МТК Іванаўка прайшоў Дзень жывёлавода

На МТК Іванаўка прайшоў Дзень жывёлавода

Дзень жывёлавода прайшоў на малочна-таварным комплексе Іванаўка ААТ “Міхалёўская Ніва” ў гэтую сераду. Удзел у мерапрыемстве прынялі работнікі і спецыялісты комплекса на чале з намеснікам дырэктара ААТ Аленай Пацыенка, а таксама начальнік Бабруйскага філіяла Магілёўскага Дзяржплемпрадпрыемства Раіса Кавалёва. Мэтай Дня было падвесці і абмеркаваць вынікі работы калектыву за студзень, вызначыць задачы і планы на бліжэйшую перспектыву, а таксама спосабы іх дасягнення.

МТК Іванаўка — найбольш паспяховы малочны аб’ект акцыянернага таварыства. Таму сустрэча ў працоўным калектыве пачалася з падзякі работнікам і спецыялістам галіны. Раіса Кавалёва выказала шчырыя словы прызнання ўсім, хто ў нялёгкіх умовах рухае жывёлагадоўлю наперад, дбаючы пра дабрабыт гаспадаркі і раёна.

Па выніках студзеня, як паведаміла галоўны эканаміст ААТ “Міхалёўская Ніва” Марыя Малькова, валавая вытворчасць малака на МТК Іванаўка склала 124,5 т або 142% да ўзроўню папярэдняга года і 101% да задання. З іх 110 тон рэалізавана вышэйшым гатункам. На адну карову за першы месяц года надоена 343 кг, што на 2 кг болей, чым за адпаведны перыяд 2019-га. Сярэдняя цана рэалізацыі малака склала 660 рублёў. Сярэднемесячны заробак па МТК Іванаўка — 825 рублёў. У цэлым жа ААТ “Міхалёўская Ніва”, як было адзначана, займае 3-е месца ў раёне па колькасці надоенага на карову малака, уступаючы ў гэтым філіялу “Харчавік-Агра” ААТ “Чырвоны харчавік” і філіялу “Варатынь” ААТ “БЗТДіА”.

— Выручка ад жывёлагадоўлі — тое, з чаго жыве сельгасарганізацыя пераважную частку года, — заўважыла Алена Пацыенка. — Таму зразумела, наколькі важна для нас не толькі ўтрымліваць дасягнутыя пазіцыі, але і ўпэўнена рухацца наперад.

Галоўны ветурач Уладзімір Ярмольчык

Загадчыца комплекса Ірына Верас назвала імёны работнікаў, чый унёсак у агульную справу найбольш значны — аператары машыннага даення Вераніка Шынкарэнка, Раіса Лук’яненка, жывёлаводы Міхаіл Мельнічонак (вырошчванне цялят да 3-хмесячнага ўзросту, сярэднесутачныя прывагі па выніках студзеня 800 г), Уладзімір Верас (вырошчванне буйной рагатай жывёлы, сярэднесутачныя прывагі — 694 г).

У падвядзенне вынікаў сустрэчы Раіса Кавалёва завастрыла ўвагу калектыву на маючым тут патэнцыяле дасягнуць вышэйшых вытворчых паказчыкаў. У прыватнасці, заклікала праца­ваць над эфектыўнасцю асемянення жывёлы. Выказала ўпэўненасць, што праводзімая ў гэтым накірунку зааветспецыялістамі гаспадаркі работа (створана і працуе група па аднаўленні статку, узмоцнены падыход да лячэння жывёлы) прывядзе да добрага выніку. А гэта, у сваю чаргу, станоўча паўплывае на аб’ёмы надоенага малака.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу — аператары машыннага даення Алена Чайка і Вераніка Шынкарэнка, загадчыца МТК Ірына Верас, аператар машыннага даення Раіса Лук’яненка, тэхнік-асемянатар Таццяна Кажадуб, галоўны заатэхнік Ніна Крычко, галоўны эканаміст Марыя Малькова, намеснік дырэктара ААТ Алена Пацыенка.

Последние новости

Культура

Путешествие в мир белорусского книгопечатания и литературы. День белорусской письменности проходит в Костюковичах 

5 сентября 2026
Читать новость
Официально

Александр Лукашенко: День белорусской письменности — это праздник самобытной национальной культуры 

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В XXXIII Дне белорусской письменности принимает участие делегация Бобруйского района

5 сентября 2026
Читать новость
Культура

В торжественном открытии Дня белорусской письменности в Костюковичах примут участие около 600 артистов

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

День белорусской письменности: история праздника

5 сентября 2026
Читать новость
Общество

Уважаемые участники и гости праздника!

5 сентября 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем