Темы

Дзяржава паклапацілася пра вяскоўцаў

Дзяржава паклапацілася пра вяскоўцаў

З нядаўняга часу 18-кватэрны жылы дом №43-а па вуліцы Армейскай у в. Каменка Слабадкоўскага сельсавета пераведзены з цэнтральнага цеплазабеспячэння на індывідуальнае газавае. Устаноўлены ў кожную кватэру двухконтурны газавы кацёл дазваляе не толькі рэгуляваць ацяпленне, але і мець гарачую ваду.

Да таго ж, дзякуючы новаўвядзенню, жыльцы змогуць разлічваць на некалькі зніжаную плату за ацяпленне. Па папярэдніх разліках, калі за снежань за 2-хпакаёвую кватэру агульнай плошчай 42,0 м2 давялося заплаціць 28,46 руб­лёў, за 3-хпакаёвую кватэру агульнай плошчай 62,2 м2 — 41,85 рублёў, то цяпер, пры дзеючым тарыфе 0,1205 руб. за 1 м3 прыроднага газу і сярэднемесячным спажыванні 200 кубоў у 2-хпакаё­вай кватэры, трэба заплаціць 24 рублі, і 300 м3 у 3-хпакаёвай кватэры — 36,15 рублёў адпаведна. Таксама зменшылася колькасць спажываемай грамадзянамі элект­рычнасці, якая раней ішла на падагрэў вады. І самае галоўнае — плаціць за аптымізацыю схемы цеплазабеспячэння жыльцам дома не давялося: гэты клопат узяла на сябе дзяржава. Па словах начальніка аддзела жыл­лёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірыны Пракопчык, на дадзеныя мерапрыемствы асвоена звыш 200 тысяч бюджэтных грошай.
Аптымізацыя схемы цеплазабеспячэння дома прынесла палёгку УКП “Жылкамгас”. Сабекошт рэалізацыі адной гігакалорыі кацельнай у Каменцы, якой ацяпляўся дом, складаў 321 рубель пры планава-разліковай цане на 2019 год 111 рублёў. Розніцу жылкамгасу давялося ўскласці на сябе. З улікам таго што ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2015 года №535 “Аб прадастаўленні жыллёва-камунальных паслуг” (п. 1.20) прадугледжаны перавод (бясплатны для жыльцоў) эксплуатуемага жыллёвага фонду грамадзян з цэнт­ральнага цеплазабеспячэння на індывідуальнае, УКП “Жылкамгас” было распрацавана і ўзгоднена з Магілёўскім аблвыканкамам тэхніка-эканамічнае абаснаванне мерапрыемстваў па аптымізацыі схемы цеплазабеспячэння дома. На яго падставе Бабруйскім райвыканкамам у красавіку мінулага года прынята рашэнне аб пераводзе 18-кватэрнага жылога дома ў Каменцы з цэнтральнага цеплазабеспячэння на індывідуальнае газавае ацяпленне.

Алена КАРПЕНКА.

Последние новости

Общество

К каждой ситуации — индивидуальный подход

1 июля 2026
Читать новость
Общество

В преддверии Дня Независимости Президент Беларуси помиловал 32 осужденных

1 июля 2026
Читать новость
Культура

Предприятия «Белгоспищепрома» презентовали сладости в фирменном стиле «Славянского базара»

1 июля 2026
Читать новость
Сельское хозяйство

Массовая уборка озимого ячменя началась в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Экономика

Национальный сервис мгновенных QR-платежей «КРОК» запускается в Беларуси

1 июля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Что изменится для белорусов с 1 июля. Самые важные нововведения

1 июля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем