Темы

Абыякавасць і прамаруджванне — не пра гэты калектыў

Абыякавасць  і прамаруджванне — не пра гэты калектыў

“Ад загадчыка на ферме залежыць амаль ці не ўсё, — кажа вопытная ў гэтай справе Валянціна Георгіеўна Васілеўская, ведучы нас у даільную залу, дзе аператары машыннага даення пасля асноўнага абавязку прыводзілі ў парадак — рыхтавалі да наступнай дойкі абсталяванне і спадручныя прылады, мылі падлогу. — Арганізаваць вы­творчы працэс, пракантраляваць яго выкананне, своечасова адрэагаваць на праблемы, якія ўзні­каюць. Не пакі­нуць без увагі любую дробязь, бо яна прама ці ўскосна адгукнецца на выніках працы калектыву. Натхніць людзей на дасягненне лепшых вытворчых паказчыкаў, а разам з тым і павелічэнне заробку, аб’яднаць іх у каманду — усё гэта ў магчымасцях і абавязках загадчыка.

Але і быць на ферме дзеля гэтага патрабуецца неадступна: прасачыць за якасцю корму, за працэсам дойкі, падкарэкціраваць рассартоўку жывёлы, узгадніць тое ці іншае пытанне (зааветспецыялістаў у сельгасарганізацыі не хапае) з кіраўніцтвам гаспадаркі ды і шмат другіх аспектаў, дзе патрабуюцца прысутнасць, увага і кампетэнтнасць загадчыка.

Разважанні Валянціны Георгіеўны небеспадстаўныя. Хоць за кіраўніка МТК Каменка філіяла “Агракамбінат КХП” ААТ “Бабруйскі КХП” яна ўсяго два тыдні — выйшла з пенсійнага адпачынку, каб падмяніць на час працоўнага водпуску Марыну Мікалаеўну Юрчанка — збянтэжанасці не адчувае. Паўгода на заслужаным адпачынку (5 год адпрацавала ўжо і на пенсіі) — дробязь у параўнанні з перыядам працы ў жывёлагадоўлі. Пачаўшы адлік стажу ў колішнім саўгасе “Гарохаўскі”, працавала там заатэхнікам-селекцыянерам, загадчыцай на працягу 15 год гэтага ж (да рэканструкцыі) малочна-таварнага комплексу, галоўным заатэхнікам. Пасля рэарганізацыі шэрагу гаспадарак у адну ўзбуйнёную стала заатэхнікам-селекцыянерам, а затым галоўным заатэхнікам. З гэтай пасады пайшла і на заслужаны адпачынак. Мае за працу не адну ўзнагароду.

— Калі задача загадчыка комплексу — арганізаваць вытворчы працэс, то задача іншых работнікаў — не адступаць ад тэхналогій, строга выконваць патрабаванні да яго, — працягвае разважаць субяседніца. — Апошняе, зразумела ж, залежыць ад людзей, ад іх чалавечых якасцяў і маральных прынцыпаў. І МТК Каменка ў гэтым плане, можна сказаць, павязло. Калектыў тут склаўся моцны. І аператары машыннага даення, і жывёлаводы падабраліся працавітыя, сумленныя, турбуюцца пра аб’ёмы і якасць надоенага малака, радуюцца кожнаму станоўчаму дасягненню.

Гэтым часам у двух хлявах комплексу ўтрымліваецца 412 галоў буйной рагатай жывёлы, у тым ліку 261 — дойнага статку. Рагулі, як тое і патрабуецца, рассартаваны па перыядах. У адным хляве тыя, што дояцца, у другім — сухастойныя і цялушкі. За два апошнія тыдні дзённыя надоі на МТК на 600 кг павялічылі, і на сёння вытворчасць малака складае без малога 3 900 кг пры сярэднесутачных удоях на карову 14,8 кг. Прычым выключна ўсё малако комплекс рэалізуе гатункам “экстра”.

На запытанне, як удалося павялічыць надоі, Валянціна Георгіеўна адказвае: “Кормам”. З канцэнтраванымі кармамі, па яе словах, у гаспадарцы праблематычна, затое ўзбагацілі рацыёны шротам, дражжаванай сумяссю, змянілі тое-сёе ў падыходзе да кармлення. А вось высокай якасці малака, па яе словах, комплекс абавязаны новаму даільнаму абсталяванню і зноў жа — людзям, працавітым, зацікаўленым у выніках сваёй справы. Добра ведаючы кожную жывёліну, работнікі неадкладна б’юць трывогу: паведамляюць загадчыцы ці ветурачу і асемянатару Сяргею Мікалаевічу Ванцовічу, калі раптам выявілі ў рагулі прыкметы масціту ці іншай якой хваробы.

— Абыякавасць і прамаруджванне — не пра гэты калектыў, — не стамляецца паўтараць Валянціна Георгіеўна.

Дойны статак комплексу абслугоўва­юць тры аператары машыннага даення. Два — у даільнай зале і адзін — у ра­дзільным аддзяленні. Аб’ёмы работ у даярак вялізныя, працаваць жанчынам даводзіцца без выходных, што, вядома ж, надзвычай нялёгка. Але ж у бліжэйшыя дні, па словах Валянціны Васілеўскай, сітуацыя абяцае змяніцца — у штаце з’явіцца падменны аператар машыннага даення, вядзецца работа па яго ўзгадненні. Таксама на МТК маецца шэсць жывёлаводаў, у чыіх абавязках — кармленне і догляд скаціны.

— Калектыў малочна-таварнага комп­лексу з аптымізмам глядзіць у будучыню, — гаворыць Валянціна Георгіеўна. — Доб­ра ўсведамляючы, што заробак напрамую залежыць ад эфектыўнасці работы калектыву — аб’ёмаў і якасці надоенага малака, кожны на сваім працоўным месцы імкнецца зрабіць усё ад яго залежнае, каб і вынікі, і ўласны дабрабыт паляпшаліся.

Тым часам у гаспадарцы дбаюць пра павелічэнне вытворчасці малака таксама і праз нарошчванне дойнага статку МТК — магчымасці для гэтага маюцца. У гэтых мэтах малочны аб’ект днямі папоўнілі цялушкамі з жывёлаводчага комплексу в. Баранавічы. У планах і іншыя шляхі вырашэння пытання.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.
На фота да матэрыялу – аператары машыннага даення МТК Каменка з Валянцінай Васілеўскай (1-я злева), якая часова выконвае абавязкі загадчыцы.

Последние новости

Актуально

Заседание ВНС в качестве конституционного органа впервые состоялось 24 апреля, принятые решения подписаны избранным председателем

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко избран председателем Всебелорусского народного собрания

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко проголосовал на выборах руководства ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Делегаты от нашего района приняли участие в выборах руководящих органов ВНС

24 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском лесхозе внимательно следят за ходом работы исторического ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко выдвинут кандидатом на пост председателя ВНС

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко о достижениях суверенной Беларуси: мы никогда еще так хорошо не жили, как сейчас

24 апреля 2024
Актуально

Лукашенко заявил о падении авторитета Вашингтона и Лондона на международной арене

24 апреля 2024
Актуально

Трудовые коллективы Бобруйского района смотрят трансляцию работы ВНС

24 апреля 2024
Актуально

“Это эволюционное развитие”. Лукашенко на ВНС о новом этапе в политической жизни страны

24 апреля 2024

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.
Главный редактор Ольга Геннадьевна ГРЕК.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем

Происшествия и безопасность

Итоги проведения в Бобруйском районе специального комплексного мероприятия «Нелегал»

12 апреля 2024
Актуально

В Бобруйском районе прошел республиканский субботник (наш фоторепортаж)

20 апреля 2024
Актуально

В благодарность за добросовестную работу

22 апреля 2024
80-летие освобождения Беларуси

Танки грязи не боятся. В Бобруйском районе прошло открытое первенство по джип-спринту «Дороги Победы»

20 апреля 2024
Актуально

Наводим чистоту: Бобруйщина вышла на районный субботник

13 апреля 2024
Актуально

У паліклініцы №2 новы галоўны ўрач

12 апреля 2024
Актуально

Дэпутаты падвялі вынікі работы Маладзёжнага парламента

19 апреля 2024
Общество

На Бобруйщине прошел единый день информирования. Ключевая тема — предстоящее ВНС

18 апреля 2024