Темы

Журналісты паўдзельнічалі ў прафсаюзным форуме

Журналісты паўдзельнічалі ў прафсаюзным форуме

Роля рэгіянальных СМІ ў развіцці сацыяльнага партнёрства — пад такой назвай з 26 па 28 студзеня ў Мінску працаваў IV форум, наладжаны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі для спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю раённых, гарадскіх аб’яднанняў прафсаюзаў і журналістаў рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі. Удзел у мерапрыемстве прынялі старшыня ФПБ Міхаіл Орда і Міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

У межах форуму, з удзелам прадстаўнікоў галіновых міністэрстваў, былі абмеркаваны станоўчыя, з пасылу прафсаюзаў, змены ў абноўленым Працоўным кодэксе, у прыватнасці, змены ва ўмовах выхаду на датэрміновую пенсію людзей, занятых у неспрыяльных умовах працы. Новая сістэма аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый — Федэрацыя прафсаюзаў распачала работу “гарачых” ліній па праблемных пытаннях —  работа ФПБ у цэлым і па прававой абароне грамадзян. Апошняе, па словах Міхаіла Орды, з’яўляецца адной з галоўных задач, якую вызначыла федэрацыя на будучую пяцігодку.

— У гэтым накірунку нямала зроблена ўжо і ў апошнія гады.  У работнікаў ёсць магчымасць атрымаць бясплатную кансультацыю прафсаюзных юрыстаў. Заключана пагадненне з генеральнай пракуратурай на правядзенне прафсаюзных прыёмаў, што садзейнічае больш хуткаму вырашэнню праблемных пытанняў грамадзян, — адзначыў ён.

Там жа было адзначана, што ў 2019 годзе са 140 судовых спраў 115, дзякуючы ўмяшальніцтву прафсаюзаў, былі выйграны. За 5 год 418 незаконна звольненых работнікаў былі вернуты на працоўныя месцы. Вернута і значная сума нявыплачаных і недаплачаных грашовых сродкаў. Звяртаючыся да спецыялістаў па сувязях з грамадскасцю, журналістаў, старшыня ФПБ заклікаў іх і надалей садзейнічаць дасведчанасці грамадзян у пытаннях дзейнасці прафсаюзаў — умацоўваць прафсаюзную салідарнасць.

Аляксандр Карлюкевіч разам з іншым звярнуў увагу прадстаўнікоў СМІ на павелічэнне на сучасным этапе ролі інтэрнэт-рэсурсаў, а значыць — на больш актыўнае іх развіццё. Адказаў на хвалюючыя рэгіянальную прэсу пытанні.

Удзельнікі форуму змаглі паўдзельнічаць у прафесійных майстар-класах. Работа прадстаўнікоў некаторых СМІ была адзначана ўдзячнасцямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Алена КАРПЕНКА. Фота аўтара.  

Последние новости

Общество

22 апреля прямую телефонную линию проведет начальник Могилевской таможни

20 апреля 2026
Читать новость
Актуально

Рыбные места, фактор Санчеса и субботник в музее. Итоги недели Президента

20 апреля 2026
Читать новость
Калейдоскоп

Гороскоп на неделю с 20 по 26 апреля для всех знаков зодиака

20 апреля 2026
Читать новость
Человек и природа

Погода 20 апреля в Могилевской области

20 апреля 2026
Читать новость
Культура

В Бобруйском районном Центре культуры прошли конкурсы военно-патриотической песни и чтецов

19 апреля 2026
Читать новость
Происшествия и безопасность

Итог совместного распития спиртного супругами: лечение одному, лишение свободы – другому

19 апреля 2026
Читать новость

Одноклассники

Районная газета «Трыбуна працы» основана 1 января 1982 года. Учредитель — Бобруйский районный исполнительный комитет. Подписной индекс издания 64092.

Адрес редакции: г. Бобруйск, ул. Советская, 77-а, каб. 7 (здание районного Центра культуры).
Правила написания комментариев на сайте.
Е-mail редакции: pressa@tribunapracy.by.

Рекомендуем