З віншаваннямі да ветэрана

З падарункам у выглядзе прадуктовага набору і шчырымі пажаданнямі моцнага здароўя наведаліся да Героя Сацыялістычнай працы Александрыны Рыгораўны Сакун у дзень Старога Новага году члены раённай ветэранскай арганіцыі Яўгенія Уладзіміраўна Доўнар і Сяргей Іванавіч Феднеў.

За размовай пра цяперашняе згадалі нялёгкую, але яскравую, насычаную перамогамі працоўную дзейнасць колішняй перадавой даяркі. Александрына Рыгораўна не стамлялася дзякаваць за ўвагу да сябе як уладзе, так і родным. 

Алена КАРПЕНКА.  

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.